Эдвард Станіслававіч Ваньковіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эдвард Станіслававіч Ваньковіч
Ліс
Ліс
харунжы Мінскага павета[d]

Нараджэнне не пазней за 20 кастрычніка 1793 ці 1793
Смерць 1872
Род Ваньковічы
Бацька Станіслаў Аляксандравіч Ваньковіч
Маці Юдыта са Свентаржэцкіх[d]
Жонка Міхаліна з Манюшкаў[d]
Дзеці Ганна з Ваньковічаў[d] і Аляксандр Ваньковіч[d]
Член у

Эдвард Станіслававіч Ваньковіч, Эдвард-Уладзіслаў-Антоні-Лукаш Ваньковіч (польск.: Edward Władysław Antoni Wańkowicz; ? — 1872) — дзяржаўны дзеяч Беларусі і Расійскай Імперыі, маянтковец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Належаў да сярэднезаможнага каталіцкага шляхецкага роду Ваньковічаў герба «Ліс». Сын Станіслава Ваньковіча, мінскага губернскага маршалка, і Юдыты з каталіцкага шляхецкага роду Свентаржэцкіх. Ахрышчаны 20 кастрычніка 1793 года ў Заслаўскім касцёле[1]. У гонар Эдварда Станіслававіча Ваньковіча атрымаў сваё імя Эдвард Адамавіч Вайніловіч (1847—1928), унук першага.

У 1814 г. — падсудак Мінскага павятовага суда. У 1820 г. — харунжы Мінскага павета. У 1821 г. — старшыня Мінскага губернскага апеляцыйнага межавага суда. Вядомы і добры гаспадар, перш усяго Сляпянкі Вялікай, дзе вёў узорную гаспадарку, а таксама Камароўкі і Зазерж над Свіслаччу.

Масон. Член масонскай ложы «Паўночная паходня» ў Мінску, ніжэйшага капітула «Святыні Спакою» ў Нясвіжы.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жонка Міхаліна з Манюшкаў

Жонка Міхаліна з Манюшкаў, дачка Чэслава, сястра музыканта Станіслава Манюшкі. Дзеці:

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з і к 86/55. Эдвард-Уладзіслаў-Антоні-Лукаш // Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 3. В. / Дз. Матвейчык [і інш.]; навук. рэд. А. Рахуба. — Мінск, 2014. — 663 с. — ISBN 978-985-01-1095-4.
  2. а б в г д Швед 2007.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]