Эдмонд Пацье

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эдмонд Пацье
фр.: Edmond Pottier
Дата нараджэння 13 жніўня 1855(1855-08-13)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 ліпеня 1934(1934-07-04)[2][3] (78 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Жак Марэль[d]
Род дзейнасці мастацтвазнавец, антраполаг, археолаг, гісторык, класіцыст
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эдмонд Франсуа Поль Пацье (фр.: Edmond François Paul Pottier; 13 жніўня 1855, Саарбрукен — 4 жніўня 1934, Парыж) — французскі археолаг, мастацтвазнавец, гісторык мастацтва, педагог. Доктар філалагічных навук. Член французскай Акадэміі надпісаў і прыгожага пісьменства (з 1899).

Адным з першых навукоўцаў заняўся вывучэннем старажытнагрэчаскай керамікі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын інжынера-будаўніка. Навучаўся ў Ліцэі Кандарсэ, затым у прэстыжнай парыжскай Вышэйшай нармальнай школе і французскай археалагічнай школе ў Афінах (фр.: École française d'en Athènes).

Атрымаў ступень доктара філалагічных навук, яго дысертацыя была прысвечана пытанню аб храналогіі архонтаў Афін.

У 1880—1882 гадах — выкладчык грэчаскай мовы і літаратуры на факультэце мастацтваў у Рэне, у 1882—1883 —на факультэце мастацтваў універсітэта Тулузы .

У 1884—1886 працаваў у аддзеле ўсходніх старажытнасцей Луўра. З 1884 — захавальнік аддзела старажытнай керамікі ў Луўрскім музеі.

Прафесар археалогіі і гісторыі мастацтва ў Школе вытанчаных мастацтваў і прафесар усходняй археалогіі і антычнай керамікі ў Школе Луўра (1908—1924). Куратар кафедры ўсходніх старажытнасцей і старажытнай керамікі Лувра (1910—1924).

Займаўся вывучэннем гістарычных помнікаў і дакументаў, моў і культур антычных цывілізацый. Праводзіў раскопкі некропаля старажытнай Мірыны ў Малой Азіі (1877—1880).

У час яго знаходжання на посце куратара ў Луўры, у 1919 годзе арганізаваў і правёў першае пасяджэнне Нацыянальнага акадэмічнага саюзу — Union Nationale Academique, напраўленага на стварэнне поўнага міжнароднага збору вазапісу Старажытнай Грэцыі.

Адыграў важную ролю ў стварэнні выдання «Corpus vasorum antiquorum».

Зноскі

  1. François Paul Edmond Pottier // Léonore databaseministère de la Culture.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Edmond Pottier // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. https://aibl.fr/academiciens-depuis-1663/ Праверана 3 красавіка 2023.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]