Эдмунд Хілары
Эдмунд Хілары | |
---|---|
Edmund Percival Hillary | |
![]() | |
Эдмунд Хілары ў 2006 годзе | |
Род дзейнасці | даследчык, альпініст |
Дата нараджэння | 20 ліпеня 1919 |
Месца нараджэння | Окленд, Новая Зеландыя |
Дата смерці | 11 студзеня 2008 (88 гадоў) |
Месца смерці | Окленд, Новая Зеландыя |
Месца пахавання | |
Бацька | Персіваль Аўгуста Хілары |
Маці | Гертруда Хілары (дзяв. Кларк) |
Жонка |
Луіза Марыя Роза (1953—1975) Джун Малгру (1989—2008) |
Дзеці |
Пітэр (1954) Сара (1955) Белінда (1959—1975) |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі | |
Аўтограф |
![]() |
![]() |
Сэр Эдмунд Персіваль Хілары KG ONZ KBE (англ.: Sir Edmund Percival Hillary, 20 ліпеня 1919 — 11 студзеня 2008) — новазеландскі даследчык і альпініст, першы заваёўнік Эверэста (29 мая 1953) разам з Тэнцынгам Норгэем. Ганаровы грамадзянін Непала.
У 1955-58 гадах кіраваў групай новазеландскіх даследчыкаў у складзе Трансантарктычнай экспедыцыі краін Брытанскай садружнасці, дасягнуў Паўднёвага полюса (1958). У 1960-61 гадах узначальваў экспедыцыю ў Гімалаях па вывучэнні працэсаў акліматызацыі ва ўмовах доўгатэрміновага ўзыходжання на вялікіх вяршынях; у 1967 годзе зрабіў першаўзыходжанне на гару Гершэль (Антарктыда, вышыня 3335 метраў); у 1977 годзе падчас экспедыцыі па рацэ Ганг упершыню падняўся да яе вытокаў. Займаўся арганізацыяй будаўніцтва школ, бальніц, аэрадромаў для шэрпаў.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8.
- Асобы
- Нарадзіліся 20 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1919 годзе
- Нарадзіліся ў Оклендзе
- Памерлі 11 студзеня
- Памерлі ў 2008 годзе
- Памерлі ў Оклендзе
- Пахаваныя ў Новай Зеландыі
- Выпускнікі Оклендскага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Падвязкі
- Рыцары-Камандоры ордэна Брытанскай імперыі
- Кавалеры ордэна Новай Зеландыі
- Камандоры ордэна Заслуг перад Рэспублікай Польшча
- Альпіністы Новай Зеландыі
- Пчаляры
- Падарожнікі-даследчыкі
- Памерлі ад сардэчнай недастатковасці