Эдуард Зюс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эдуард Зюс
ням.: Eduard Suess
Эдуард Зюс
Эдуард Зюс
Дата нараджэння 20 жніўня 1831(1831-08-20)[1][2][…]
Месца нараджэння Лондан
Дата смерці 26 красавіка 1914(1914-04-26)[1][2][…] (82 гады)
Месца смерці Вена
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Franz Eduard Suess[d]
Род дзейнасці палеантолаг, палітык, выкладчык універсітэта, геолаг
Навуковая сфера геалогія
Месца працы
Альма-матар
Вядомыя вучні Rudolf Hoernes[d]
Партыя
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эдуард Зюс (ням.: Eduard Suess; 20 жніўня 1831, Лондан — 26 красавіка 1914, Вена) — аўстрыйскі геолаг і грамадскі дзеяч. Менавіта яму належаць гіпотэзы аб існаванні суперкантынента Гандваны (1861) і акіяна Тэтыс (1893).

Навуковыя працы і дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

З навуковых прац Зюса, галоўным чынам якія адносяцца да стратыграфіі Альп, да геалогіі Італіі і да сістэматыка брахіяпод, вядомыя: «Böhmische Graptolithen» (1852), «Brachiopoden der Kössener Schichten» (1854), «Brachiopoden der Hallstätter Schichten» (1855); «Über den Löss» (1866), «Charakter der österreich. Tertiärablagerungen» (1866), «Aequivalente des Rotliegenden in den Südalpen» (1868), «Die tertiären Landfaunen Mittelitaliens» (1871), «Bau der italienischen Halbinsel» (1872), «Die Enstehung der Alpen» (1875), «Die Zukunft des Goldes» (1877), «Die Zukunft des Silbers» (1892) і некаторыя іншыя.

Але галоўная, класічная праца Зюса «Das Antlitz der Erde» (1883—1888), у якой ён, адзін з самых выдатных сучасных геолагаў, прывёў у стройную сістэму найважнейшыя формы зямной паверхні і ўстанавіў законную сувязь сучаснага размеркавання мораў, акіянаў, мацерыкоў і горных ланцугоў з геалагічнай гісторыяй зямлі.

У 1875 годзе Зюс прапанаваў у геалогіі тэрмін біясферы.

У 1895 годзе Зюс быў абраны членам Шведскай каралеўскай акадэміі навук, а ў 1903 атрымаў медаль Коплі — вышэйшую ўзнагароду Каралеўскага таварыства Вялікабрытаніі. У канцы XIX ст. знакаміты аўстрыйскі геолаг Эдуард Зюс (1831—1914) у сваім трохтомніку «Аблічча Зямлі» падвёў вынік усяму развіццю геалогіі да XX ст. Ён даў карціну будовы і развіцця зямной кары з пазіцый кантракцыённай гіпотэзы. Зюс лічыў, што форма і будова складчатых горных ланцугоў паказваюць на іх утварэнне шляхам сціску зямной кары. Утварэнне марскіх упадзін Зюс прадстаўляе як працэс абвальвання зямной кары.

Зноскі

  1. а б Eduard Suess // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Eduard Sueß // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. NNDB — 2002.
  4. www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
  5. https://www.academie-sciences.fr/fr/Liste-des-membres-depuis-la-creation-de-l-Academie-des-sciences/les-membres-du-passe-dont-le-nom-commence-par-s.html

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]