Мар’інагорскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — сярэдняя школа
Мар’інагорскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — сярэдняя школа | |
---|---|
Заснавана | 1937 |
Тып | школа |
Сайт | upkmargorka.znaj.by |
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Мар’інагорскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — сярэдняя школа» — установа сярэдняй адукацыі ў г. Мар’іна Горка Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Школа пачала працаваць у лістападзе 1937 года. Да 1941 года ў школе было тры выпускі.
У 1987/1988 навучальным году ў школе займаліся 510 навучэнцаў.
У 1987—1988 гады аддзел адукацыі Пухавіцкага райвыканкама запланаваў будаванне новага будынка СШ № 1 г. Мар’іна Горка, разлічанага на 1251 вучнёўскае месца.
12 лістапада 1988 года са старога будынка школа перайшла ў новае
З 1988 года занятку вядуцца ў адну змену. Увесь час павялічваецца колькасць навучэнцаў. Калі ў 1988 годзе ў школе вучылася 504 школьнікі, то ў 1996/1997 навучальным году ў 41 класе вучыліся 952 навучэнцаў. Працавала ў школе 67 настаўнікаў і 27 тэхнічных працаўніка.
З 1989/1990 навучальнага года школа паступова пераходзіць на вывучэнне прадметаў і выхаванне навучэнцаў на беларускай мове.
З 2004/2005 навучальнага года школа рэарганізавана ва ўстанову адукацыі «Дзяржаўная агульнаадукацыйная дзіцячы сад — сярэдняя школа № 1 г. Мар’іна Горка».
З 2011/2012 навучальнага года школа пераназвана ў дзяржаўную агульнаадукацыйную ўстанову «Мар’інагорскі дзіцячы сад — сярэдняя школа».
З 2012/2013 навучальнага гады — дзяржаўная ўстанова адукацыя «Мар’інагорскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — сярэдняя школа»[1].
Вядомыя выпускнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Браніслаў Аляксандравіч Зубкоўскі — беларускі празаік, краязнавец.
- Станіслаў Аляксандравіч Астапчык — беларускі вучоны ў галіне матэрыялазнаўства і фізікі металаў.
- Уладзімір Сцяпанавіч Зубоўскі — беларускі вучоны. Кандыдат сельскагаспадарчых навук.
- Уладзімір Сідаравіч Доўнар — беларускі вучоны, доктар біялагічных навук (1985), прафесар (1988)[2].
- Валянцін Барысавіч Нямцоў — беларускі вучоны ў галіне статыстычнай механікі.
- Эдуард Міхайлавіч Шпілеўскі — беларускі навуковец-фізік, матэрыялазнавец, педагог, адзін з піянераў фулерэнавага матэрыялазнаўства. Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1974 г.), дацэнт.
- Аляксандр Уладзіміравіч Мацкевіч — дзяржаўны дзеяч БССР.
Вядомыя настаўнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Лідзія Пятроўна Арэхава — настаўніца матэматыкі (1954—1975). Ганаровы грамадзянін г. Мар’іна Горка (1966)[3].
Дырэктары школы
[правіць | правіць зыходнік]- Аляксандр Епіфанавіч Карабцоў, 1949 — ?[4]
- Наталля Уладзіміраўна Дрозд.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ https://upkmargorka.znaj.by/about/o-shkole(недаступная спасылка)
- ↑ https://upkmargorka.znaj.by/znamenitie-vipuskniki(недаступная спасылка)
- ↑ http://www.pukhovichi.gov.by/be/regijon/ganarovyya-zhykhary-g-mar-ina-gorka.html Архівавана 3 мая 2019.
- ↑ http://minsk-region.estu.by/main.aspx?guid=20133(недаступная спасылка)