Эканоміка Мексікі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Мексіка з’яўляецца адной з найбуйнейшых эканомік свету і лічыцца рэгіянальнай дзяржавай сярэдняй магутнасці[1][2]. Паводле дадзеных Сусветнага банка даход у Мексіцы вышэйшы за сярэдні[3]. Мексіка з’яўляецца новай індустрыяльнай краінай[4][5][6] і новай сілай[7]. Па агульным аб’ёме ВУП (каля 2,5 млрд паводле ППЗ у 2018) Мексіка сёння займае 11 месца ў свеце, пераўзыходзячы Канаду і не саступаючы Італіі. Многія аналітыкі лічаць, што ў сярэдзіне ХХІ стагоддзя Мексіка перамясціцца на 5-7 месца. ВУП на душу насельніцтва — адзін з найвышэйшых у Лацінскай Амерыцы (каля 20 000 долараў). Эканоміка цесна звязана з краінамі-партнёрамі па Паўночнаамерыканскім пагадненні аб свабодным гандлі (НАФТА), асабліва з ЗША[8][9]. На ЗША прыходзіца каля 70 % мексіканскага экспарту і 55 % імпарту. У 1994 Мексіка першай з лацінаамерыканскіх краін была прынятая ў АЭСР, што робіць гонар яе гаспадарцы, нягледзячы на тое, што Мексіка па ключавых паказчыках — другая з канца ў АЭСР пасля Чылі. Каля 20 % насельніцтва краіны жыве за рысай беднасці.

Прамысловасць[правіць | правіць зыходнік]

Здабыўная[правіць | правіць зыходнік]

У здабыўной прамысловасці традыцыйна развітая здабыча каляровых металаў: срэбра, паліметалічных руд, сурмы, ртуці. Здабываюцца жалезная руда, сера, флюарыт (Мексіка — адзін з буйнейшых вытворцаў і экспарцёраў плавікавага шпату). Па здабычы нафты ў 2016 годзе (2,2 млн барэляў у дзень) Мексіка займала 14 месца ў свеце[10].

Апрацоўчая[правіць | правіць зыходнік]

ГеаТЭС Azufres III

Краіна валодае шматгаліновай прамысловасцю, якая грунтуецца на багатай сыравіннай базе і вялікіх рэзервах таннай працоўнай сілы. Аснову энергетыкі складаюць нафта і прыродны газ. Большая частка электраэнергіі выпрацоўваецца на ЦЭС. На прамысловай аснове дзейнічаюць геатэрмальныя і сонечныя станцыі.

У апрацоўчай прамысловасці найвялікшая роля машынабудавання, у структуры якога выдзяляюцца:

  • традыцыйнае аўтамабілебудаванне. Мексіка збірае аўтамабілі амерыканскіх, японскіх і еўрапейскіх марак для аб’ёмістага ўнутранага рынку і экспарту ў ЗША ды краіны Цэнтральнай Амерыкі. Па агульнай вытворчасці аўтамабіляў (4 млн у 2017) Мексіка займае сёмае месца ў свеце і пры захаванні тэмпаў росту ў 2018 мусіць абысці прызнанага лідара — Паўднёвую Карэю. Па вытворчасці грузавых аўтамабіляў Мексіка ўваходзіць у тройку сусветных лідараў.
Мексіканская электроніка, Meebox,2011
  • інавацыйная электроніка. З пачатку нашага стагоддзя галіна электронікі дэманструе бурны рост. Мексіка займае шостае месца ў свеце па вытворчасці прадукцыі элетронікі і электратэхнікі: тут робяць планшэты, смартфоны, камп’ютары вядомых брэндаў. У 2011 годзе Мексіка экспартавала прадукцыі электронікі на 71 млрд долараў, што складала 30 % яе экспарту.

Буйныя нафтаперапрацоўчыя цэнтры сфарміраваліся на ўзбярэжжы Мексіканскага заліва.Нафтаперапрацоўка развіта недастаткова: з’яўляючыся адным з найбуйнейшых сусветных экспарцёраў нафты, Мексіка імпартуе нафтапрадукты. Традыцыйна развітыя цэментная, лёгкая, харчовая прамысловасць.

Сельская гаспадарка[правіць | правіць зыходнік]

У сельскай гаспадарцы пераважае раслінаводства — кукуруза, рыс, фасоля, пшаніца, памідоры (асноўныя прадукты харчавання); экспартнае значэнне маюць соя, бавоўнік, кава, трапічная садавіна (цытрусавыя, манга, ананасы, папайю). Жывёлагадоўля прадстаўлена ў асноўным развядзеннем буйной рагатай жывёлы мяснога напрамку. Ва ўзбярэжных раёнах атрымала развіццё рыбалоўства. Развітыя лесанарыхтоўкі.

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Асноўную ролю ў перавозках грузаў і пасажыраў адыгрывае аўтамабільны транспарт (паўночная і цэнтральная часткі краіны). Галоўныя чыгуначныя магістралі перасякаюць краіну з поўначы на поўдзень і злучаюць гарады Мексікі з ЗША. Мексіка знаходзіцца на скрыжаванні паветраных шляхоў з Паўночнага ў Паўднёвае паўшар’е. Густая сетка нафта- і газаправодаў злучае месцы здабычы з цэнтрамі перапрацоўкі і выкарыстання.

Зноскі

  1. «How to compare regional powers: analytical concepts and research topics» Архівавана 30 лістапада 2012.. British International Studies Association.
  2. Ministry of Foreign Affairs of Japan. mofa.go.jp
  3. «Country and Lending Groups». World Bank.
  4. Paweł Bożyk (2006). «Newly Industrialized Countries». Globalization and the Transformation of Foreign Economic Policy. Ashgate Publishing, Ltd. p. 164. ISBN 0-7546-4638-6.
  5. Mauro F. Guillén (2003). «Multinationals, Ideology, and Organized Labor». The Limits of Convergence. Princeton University Press. pp. 126 (Table 5.1). ISBN 0-691-11633-4.
  6. N. Gregory Mankiw (4th Edition 2007). «Principles of Economics». Mason, Ohio: Thomson/South-Western. ISBN 0-324-22472-9.
  7. «G8: Despite Differences, Mexico Comfortable as Emerging Power». Ipsnews.net.
  8. Mexico (05/09). US Department of State.
  9. CRS Report for Congress. Congressional Research Service.
  10. https://www.eia.gov/beta/international/data/browser/#/?pa=00000000000000000000000000000000002&c=ruvvvvvfvtvnvv1vrvvvvfvvvvvvfvvvou20evvvvvvvvvvvvuvo&ct=0&tl_id=5-A&vs=INTL.57-1-AFG-TBPD.A&vo=0&v=H&start=2014&end=2016

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Геаграфія мацерыкоў і краін : вучэб. дапам. для 8-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. мовай навучання / А. А. Зыль [і інш.] ; пад рэд. П. С. Лопуха ; пер. з рус. мовы М. Л. Страхі. — 2-е выд., перапрац. — Мінск : Народная асвета, 2014. — 230 с. : іл. ISBN 978-985-03-2206-7..