Эльвіра Мікалаеўна Георгіева

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Эльвіра Мікалаеўна Георгіева
Дата нараджэння: 29 сакавіка 1946(1946-03-29) (73 гады)
Месца нараджэння:
Альма-матар:
Месца працы:

Эльвіра Мікалаеўна Георгіева (нар. 29 сакавіка 1946, г. Нікапаль, Днепрапятроўская вобласць, Украіна) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла ў 1969 годзе архітэктурнае аддзяленне БПІ па спецыяльнасці «Горадабудаўніцтва» (кіраўнік Яўген Львовіч Заслаўскі).

У 19691972 гадах у Віцебскім філіяле «Белдзяржпраекта», у 19721987 гадах у інстытуце «Мінскпраект», у 19871988 гадах у інстытуце «Мінсксельбудпраект», у 19881997 гадах у інстытуце «Мінскпраект», з 1997 года УП «Мінскграда».

Член Саюза архітэктараў СССР з 1974 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы: у аўтарскім калектыве; праект планіроўкі Новалукомля (1970); праект забудовы цэнтра Віцебска і раёна «Паўднёвы» (1971), ПДП жылога раёна па пр. Машэрава (1980), галоўным архітэктарам горадабудаўнічых праектаў дэталёвага планавання: жылы раён «Каменная Горка» (2004, карэктура 2008); тэрыторыя парка «Цівалі» ў граніцах вул. Прытыцкага — П. Глебкі — Матусевіча — Цімашэнкі (2006); рэканструкцыя тэрыторыі ў граніцах вуліц Р. Люксембург — пр. Жукава — Харкаўская — паласа адводу чыгункі (2006); тэрыторыя ў граніцах вуліц Маскоўская — К. Цэткін — Кальварыйская — чыгунка «Мінск-Маладзечна» (2006); Севастопальскі парк (2006).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Георгиева Эльвира Николаевна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.