Севастопальскі парк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Севастопальскі парк
Парк летнім днём
Парк летнім днём
Асноўная інфармацыя
Тыппарк
Плошча71,1 га
Дата заснавання1954 
Размяшчэнне
53°56′36″ пн. ш. 27°36′55″ у. д.HGЯO
Краіна
РаёнПершамайскі раён
Севастопальскі парк (Мінск)
Севастопальскі парк
Севастопальскі парк
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Севастопальскі парк — лясны масіў у Першамайскім раёне Мінска.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Севастопальскі парк зімовай ноччу.

Геаграфічна парк знаходзіцца ў межах вуліц Севастопальская — Лагойскі тракт — Славінскага — Кедышкі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гістарычна Севастопальскі парк складаецца з некалькіх участкаў: сквера, выдзеленага ад асноўнай часткі вуліцай Вялікая Слепня, і ляснога масіву ўздоўж вуліцы Севастопальская, які падзелены на дзве часткі вуліцай Кнорына.

Сквер па вул. Кедышкі, які мае плошчу 9,3 га, быў закладзены ў 1979 годзе для выкарыстання ў мэтах кароткачасовага і транзітнага адпачынку. Асноўнымі пародамі ў насаджэннях сквера з’яўляюцца клён вастралісты (Acer platanoides), елка блакітная (Picea pungens), віды родаў бяроза (Betula), ліпа (Tilia). На месцы знесенай сядзібнай забудовы — пладовыя дрэвы[1].

Зялёны масіў па вул. Севастопальскай плошчай 67,1 га быў закладзены ў 1954 годзе[2] і першапачаткова выконваў функцыі санітарна-ахоўнай зоны Зеляноўскага водазабору[3], што і вызначыла склад і структуру пасадак дадзенага масіва. Насаджэнні закладваліся без пэўнага плана, пераважна ў выглядзе радавых пасадак. Асартымент парод таксама не быў разнастайны — у пасадках выкарыстоўваліся пераважна таполя (Populus), асіна (Populus tremula). Клён (Acer), ліпа (Tilia), бяроза (Betula) выкарыстоўваліся толькі як дадатковыя пароды. У наступныя гады і да цяперашняга часу праводзіцца дапаўненне пасадак[1].

Паколькі плошчу Мінска павялічваецца, з часам Севастопальскі парк быў акружаны жылой забудовай. У гісторыі зялёнага масіву было некалькі спроб рэканструкцыі:

  • У 70-х гадах XX стагоддзя праект добраўпарадкавання быў ​​распрацаваны ГПІ «Мінскпраект».
  • У канцы XX стагоддзя масіў быў вызначаны для рэканструкцыі «Праграмай па будаўніцтве і добраўпарадкаванні аб’ектаў добраўпарадкавання і азелянення ў г. Мінску на 1998—2002 гг.»

Паколькі ў Мінгарвыканкама быў намер пабудаваць праз парк хуткасную аўтадарогу[4], якая павінна была стаць часткай III гарадскога кальца, то гэтыя праекты не былі рэалізаваныя. Пасля жыхары навакольных дамоў ўступілі ў гарачыя спрэчкі з уладамі Мінска, у выніку чаго рашэнне пытання было адкладзенае мінімум да 2020 года[5][6].

У цяперашні час выкарыстоўваецца для адпачынку жыхарамі бліжэйшых дамоў. Статус парку павінен быць прысвоены ў выніку рэканструкцыі тэрыторыі з выкананнем адпаведнага добраўпарадкавання, але назва «Севастопальскі парк» ужо выкарыстоўваецца гараджанамі.

Праект рэканструкцыі[правіць | правіць зыходнік]

Страказа.

У цяперашні час распрацаваны план рэканструкцыі Севастопальскага парку[3][7]. У адпаведнасці з Сістэмай горадабудаўнічых рэгламентаў Генеральнага плана Мінска праектаваная тэрыторыя ўключана ў склад ландшафтна-рэкрэацыйнай зоны 86ЛР2 з рэжымам асваення «рэканструкцыя са змяненнем параметраў выкарыстання».[8] Тэрыторыя зоны ў межах праектавання (у межах чырвоных ліній) складае 84,1 га. Аднак пасля вываду аб’ектаў неадпаведных рэгламентам Генеральнага плана г. Мінска тэрыторыя павялічыцца яшчэ на 25,9 га.[9]

У Севастопальскім парку плануецца стварыць некалькі зон адпачынку для дзяцей розных узроставых катэгорый. Асноўныя цэнтры — для дзяцей ад 6 да 12 гадоў. Падлеткам старэйшай узроставай групы 12-16 гадоў — адводзяцца пляцоўкі для заняткаў экстрэмальнымі відамі спорту.[10]

Плануецца, што кафедра «Спартыўнай медыцыны» Беларускага дзяржаўнага універсітэта фізічнай культуры і Віцебскі вучэбна-метадычны цэнтр фізічнага выхавання насельніцтва сумесна распрацуюць маршруты для аздараўленчага бегу і хады на тэрыторыі будучага Севастопальскага парку. У праекце стварэнне так званых чорных, чырвоных і зялёных трас — розных па сілавых нагрузак, узросту і ўмовам рэльефу.[11]

Таксама ў Севастопальскім парку праектуецца пляцоўка для «аджыліці».

Фаўна[правіць | правіць зыходнік]

Рабіннік.

Парк з’яўляецца прытулкам для мноства відаў птушак.

Тут можна сустрэць прадстаўнікоў сямействаў:

У парку таксама жывуць вавёркі (Sciurus vulgaris).

Флора[правіць | правіць зыходнік]

Polyporus squamosus.

Парк утвораны рознымі дрэвамі, у раслінным покрыве цвіце мноства кветак, сустракаюцца грыбы.

Рознае[правіць | правіць зыходнік]

У Севастопальскім парку размешчаны Рэспубліканскі рэабілітацыйны цэнтр для дзяцей-інвалідаў і школа-інтэрнат № 14 для дзяцей, якія слаба чуюць (калектыўны архітэктурны праект пад кіраўніцтвам В. Бялянкіна).

Зноскі

  1. а б История Севастопольского зелёного массива (руск.)
  2. Па дадзеных БТІ
  3. а б Информация о реконструкции Севастопольского парка Архівавана 26 лістапада 2010. (руск.)
  4. Рашэннем генеральнага плана г. Мінска 1982 года
  5. Севастопольский парк — поле гражданской битвы Архівавана 9 мая 2010.
  6. Через Севастопольский парк Минска не будут строить скоростную автодорогу (руск.)
  7. Информация о благоустройстве территории Севастопольского парка(недаступная спасылка) (руск.)
  8. Регламенты освоения проектируемой территории (руск.)
  9. Баланс существующего использования территории (руск.)
  10. Детские площадки (6-12 лет) в Севастопольском парке (руск.)
  11. Маршруты для оздоровительного бега и ходьбы в Севастопольском парке (руск.)
  12. «Бедствы егіпецкія» горада Мінска: «Жыццё сабачае» — горад і жывёлы
  13. Птицы в большом городе(недаступная спасылка) (руск.)
  14. Салаўіная карта Мінска(недаступная спасылка)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]