Перайсці да зместу

Маскоўская вуліца (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вуліца Маскоўская (Мінск))
Маскоўская вуліца
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Кастрычніцкі,
Маскоўскі
Працягласць
  • 1 070 ± 1 м
Найбліжэйшыя
станцыі метро

Інстытут культуры
Вакзальная
Паштовы індэкс 220007
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вуліца Маскоўская — вуліца на сутыку Кастрычніцкага і Маскоўскага раёнаў Мінска. Адна з галоўных магістраляў, злучае цэнтр горада з паўднёвымі раёнамі — Курасоўшчынай, Паўднёвым Захадам, Малінаўкай і Брылевічамі.

Названая так па былым вакзале Маскоўска-Берасцейскай чыгункі.

Вуліца працягнулася ад плошчы Мяснікова да вуліцы Чкалава. Па Маскоўскай вуліцы праходзіць мяжа Маскоўскага і Кастрычніцкага раёнаў Мінска.

Гаўрыленка П. Н.. «Мінск. Маскоўская вуліца». 1936

23 жніўня 1870 года за дзве з паловай вярсты ад тагачаснай гарадской мяжы Мінска была здзейснена закладка вакзала Маскоўска-Брэсцкай чыгункі. Туды ўздоўж старога Койданаўскага тракта працягнулася вуліца, якая спачатку называлася Нова-Захар’еўскай, Новай Маскоўскай, а з 1880 года і дагэтуль называецца Маскоўскай. Маскоўска-Брэсцкая і пабудаваная неўзабаве пасля яе Лібава-Роменская чыгункі адсеклі ад горада яго паўднёвую частку — чыгуначныя раёны Уборкі, Грушаўку  (руск.) і Добрыя Мыслі, якія бурна забудоўваліся. Каб скараціць час прастою ля шлагбаўмаў, у дзевяностыя гады XIX стагоддзі над Маскоўскай вуліцай быў збудаваны першы ў Мінску чыгуначны пуцеправод — Заходні мост. Вуліца і з другога боку ўпіралася ў чыгуначнае палатно, таму ў 1908 годзе Маскоўскую вуліцу і Койданаўскі тракт злучыў Бетонны мост, названы ад матэрыялу, з якога выраблены пуцеправод, па тых часах быў рэдкім і не самым танным (зрэшты, мясцовыя жыхары называлі яго яшчэ «цэментавым» або «каменным віядукам»). Бетонны мост быў рэканструяваны ў першай палове 80-х гадоў XX стагоддзя, у выніку на скрыжаванні Маскоўскай і Суражскай вуліц з’явілася двухузроўневая развязка.

Велізарную тэрыторыю паміж левым (няцотным) бокам вуліцы і пуцямі Маскоўска-Брэсцкай чыгункі шмат гадоў займала так званае Францысканскае балота[1]. Па ўсёй верагоднасці назва гэта паходзіць ад размешчанага ў далёкім канцы вуліцы падворка Францысканскага манастыра[2].

Грамадскі ранспарт

[правіць | правіць зыходнік]
Заходні мост цераз вуліцу

У 1892 годзе Віленскі і Брэсцкі вакзалы злучыла Вакзальная лінія конкі, якая ішла ўздоўж Бабруйскай і Маскоўскай вуліц. У 1929 годзе на месца конкі прыйшоў трамвай, потым аўтобус, а ў 1956 годзе і тралейбус. Трамвайная лінія была знята ў 1961 годзе.

На вуліцу ёсць выхады са станцыі метро «Інстытут Культуры».

Добрыя Мыслі, вуліца Новазахараўская, 1941—1943 гады.

Дарэвалюцыйная Маскоўская вуліца была забудавана пераважна драўлянымі дамамі, ды і нямногія цагляныя былі не вышэй за два паверхі. З тагачаснай забудовы захаваўся толькі дом № 11[3], які, аднак, быў перабудаваны да непазнавальнасці, надбудаваны да трохпавярховага і таму ахоўнага статуса не атрымаў. У дваццатыя-трыццатыя гады мінулага стагоддзя з’явіліся першыя шматпавярховыя дамы, але таксама не занадта высокія — не больш за чатыры паверхі. Дом № 5 пабудаваны ў 1929 годзе. У трыццатыя тут размяшчаўся інтэрнат Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, а пасля вайны дом, застаючыся ўніверсітэцкім, на нейкі час стаў жылым, у тэлефонных даведніках пяцідзесятых гадоў[4] можна знайсці прозвішчы, знаёмыя шматлікім студэнтам і супрацоўнікам універсітэта. Затым на працягу многіх гадоў у будынку знаходзілася ваенная кафедра ўніверсітэта, цяпер там Інстытут бізнесу і менеджменту тэхналогій БДУ.

100-кватэрны дом № 8, які стаіць насупраць (архітэктары А. П. Воінаў, М. Гіляраў і А. Крылоў, што працавалі пад сумесным псеўданімам вогикры[5][6]) пабудаваны ў трыццатыя гады для чыгуначнікаў..

Дом № 16
Дом № 18
  • № 18 — пяціпавярховы будынак.

На кароткай Маскоўскай вуліцы — 20 будынкаў, 5 з іх маюць ахоўны статус помнікаў архітэктуры[7].

На доме № 11 мемарыяльная дошка ў гонар Героя Савецкага Саюза Я. Ф. Філіпскіх[8].

Мы жылі з ёй у згодзе, былі з ёй амаль што сябрамі,
Шырыню, даўжыню яе ўласнымі змераў нагамі,
Крокі ўчуўшы мае, адгукалася рэхам знаёма,
Запрашаючы ў восьмы
Пад’езд камунальнага дома.

Аркадзь Куляшоў. «Сцяг брыгады»[9]

Я жыву на вуліцы Маскоўская…
Пад вясновым громам
І дажджом,
Адлюстрованы ў панелі коўзкай,
Там стаіць шматпавярховы дом.

Аркадзь Куляшоў. «Вуліца Маскоўская»[10]

Аркадзь Куляшоў, які да Вялікай Айчыннай вайны жыў у доме № 16, згадаў і свой дом, і Маскоўскую вуліцу ў паэме «Сцяг брыгады» ў кранальных радках пра чалавека, што пакідае свае рэчы перад ад’ездам на фронт. У іншым сваім вершы, які так і называецца «Вуліца Маскоўская», Аркадзь Куляшоў распавядае, як у вёсцы адказвае сябрам, на якой вуліцы жыве.

  1. «История Минска». Минск, 2006. С. 229.
  2. «Справочная книга и Спутник по Минской губернии». Составил Израиль Абрамов Бомштейн. Минск, типо-литография Р. Дворжец. 1889. С. 156.
  3. Тут і далей, калі не абумоўлена іншае, прыводзіцца сучасная нумарацыя, якая адрозніваецца ад дарэвалюцыйнай і даваеннай.
  4. «Список абонентов минской городской телефонной сети». Минск, 1951, 1955, 1958 гг.
  5. па першых літарах прозвішчаў на рускай мове
  6. В. Чернатов. «Национальное своеобразие белорусской архитектуры довоенного периода. Исследования искусствоведа А. Далина». «Архитектура и строительство» № 4, 2012.
  7. Государственный список историко-культурных ценностей по г. Минску. Управление культуры Мингорисполкома. Архівавана з першакрыніцы 31 студзеня 2023. Праверана 31 студзеня 2023.
  8. Партизанский полковник Евгений Филипских Архівавана 15 ліпеня 2014. (руск.) // Газета Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь «Белорусская военная газета. Во славу Родины»
  9. «Сцяг брыгады»
  10. «Вуліца Маскоўская»