Элізабет Бадзінтэр
Элізабет Бадзінтэр | |
---|---|
фр.: Élisabeth Badinter | |
![]() | |
Дата нараджэння | 5 сакавіка 1944[1] (79 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Marcel Bleustein-Blanchet[d][2] |
Маці | Sophie Vaillant[d] |
Муж | Robert Badinter[d][2] |
Дзеці | Judith Badinter[d], Benjamin Badinter[d] і Simon Badinter[d] |
Род дзейнасці | філосаф, гісторык, выкладчыца ўніверсітэта, біёграф, актывіст за права жанчын, сацыёлаг, пісьменніца |
Навуковая сфера | Фемінізм |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Кірунак | фемінізм, рэспубліканізм |
Аказалі ўплыў | Сімона дэ Бавуар, Мары Жан Антуан Нікаля Кандарсэ |
Прэміі |
prix Eugène-Colas[d] (2008) |
Узнагароды |
Элізабет Бадзінтэр (фр.: Élisabeth Badinter; 5 сакавіка 1944, Булонь-Біянкур, Францыя) — французская мыслярка, філосаф, феміністка, пісьменніца, аўтар шматлікіх гістарычных і філасофскіх эсэ, прысвечаных жаночаму пытанню, мацярынству і ідэям французскага рэспубліканізму. Спецыялістка па эпохе Асветніцтва. Актыўная публіцыстка-змагарка за ідэі свецкага рэспубліканізму. Працягвае ідэі ўніверсалісцкага фемінізму, натхнённага ідэямі Кандарсэ, а ў 20-ым стагоддзі ідэямі Сімона дэ Бавуара. З'яўляецца найбольш прынцыповай, але не сляпой і вельмі крытычнай паслядоўніцай бавуарызму. У 21-ым стагоддзі Э. Бадзінтэр фактычна ўзначальвае французскі гэтак званы ўніверсаліцскі рэспубліканскі фемінізм. Выкладае ў Парыжскай Політэхнічнай школе.
Акрамя гэтага з'яўляецца надзвычай удалай бізнес-кабетай: узначальвае рэвізійны савет магутнай медыягрупы «Publicis», дзе валодае 10,16 % акцый.
У шлюбе з Раберам Бадзінтэрам, вядомым адвакатам, палітыкам і эсэістам.
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Сярод твораў варта прыгадаць наступныя (ніводны да гэтага часу не перакладаўся на беларускую мову):
- «І ў дадатак каханне: гісторыя мацярынскага інстынкту ў 17-20 стст.» (L’Amour en plus : histoire de l’amour maternel (XVIIe au XXe siècle), 1980);
- «Эмілі, Эмілі, аб жаночай амбітнасці ў 18-ым стагоддзі» (Émilie, Émilie, L’ambition féminine au XVIIIe siècle, 1983);
- «Ён — гэта яна» (L’Un est l’autre, 1986);
- «Кандарсэ. Інтэлігент у палітыцы» (Condorcet. Un intellectuel en politique, 1988, avec Robert Badinter);
- «ХY, аб мужчынскай тоеснасці» (XY, de l’identité masculine, 1992);
- «Памылковы шлях» (Fausse route : Réflexions sur 30 années de féminisme, 2003);
- «Канфлікт: маці і жанчына» (Le conflit, la femme et la mère, 2010).