Энрыке II
Энрыке II Кастыльскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ісп.: Enrique II de Castilla | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Педра I | ||||||
Пераемнік | Педра I | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Педра I | ||||||
Пераемнік | Хуан I Кастыльскі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
13 студзеня 1334[1] |
||||||
Смерць |
29 мая 1379[1] (45 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Бургундская дынастыя[d] і Трастамара | ||||||
Бацька | Альфонса XI[3] | ||||||
Маці | Элеанор дэ Гусман[d][3] | ||||||
Жонка | Хуана Мануэль[d][3][4] | ||||||
Дзеці | Хуан I[d][3], Элеанора Кастыльская[d][3], Fadrique de Castilla[d], Беатрыс Кастыльская[d], Альфонса[d], Леанор[d], Генры Кастыльскі[d], Педра Энрыке Кастыльскі[d], Ізабэла Энрыке Кастыльская[d], Інэс Энрыке Кастыльская[d], María Enríquez de Castilla[d] і Constanza Enríquez de Castilla[d] | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Бітвы | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Энрыке II Кастыльскі (ісп.: Enrique II de Castilla; 13 студзеня 1334, Севілья — 29 мая 1379, Санта-Дамінга-дэ-ла-Кальсада) — кароль Кастыліі і Леона (з 23 сакавіка 1369 года), старэйшы незаконнанароджаны сын караля Кастыліі Альфонса XI і яго палюбоўніцы Леаноры Гусман.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1350 годзе ажаніўся з дачкой Хуана Мануэля. Неаднаразова паўставаў супраць зводнага брата, караля Кастыліі Педра I Жорсткага. Спачатку яго пераследвалі няўдачы. Некаторых поспехаў дамогся ў 1366 годзе, калі здолеў з дапамогай гасконскіх і французскіх наёмнікаў захапіць Брывіеску, Бургас, Севілью і Таледа.
5 мая 1366 года Энрыке быў каранаваны ў Бургасе. Аднак у лістападзе таго ж года Энрыке не змог узяць галісійскую крэпасць Луга, а 3 красавіка 1367 года быў разбіты пры Нахеры Педра Жорсткім, які заручыўся падтрымкай англійскага войска на чале з Эдуардам Чорным Прынцам. Пасля гэтай паразы ён хаваўся ў Пірэнеях. Але неўзабаве Педра не змог адплаціць з ангельцамі і пазбавіўся іх дапамогі. Скарыстаўшыся гэтым, Энрыке разграміў суперніка ў бітве пры Мант'еле (22 сакавіка 1369 года), у якой Педра быў забіты. Тым не менш, гэта перамога не прынесла Энрыке II канчатковага зацвярджэння на кастыльскім троне. Супраць яго стварылі кааліцыю кароль Партугаліі Фернанду I Прыгожы і Джон Гонт, герцаг Ланкастарскі.
Першая вайна з імі (1369—1371 гады) вялася пасіўна і скончылася змовінамі паміж Фернанду I і дачкой Энрыке II Леанорай. Падчас другой вайны (1373 год) Энрыке разграміў войскі саюзнікаў і асадзіў Лісабон. Фернанду I быў вымушаны падпісаць зневажальны мір. У далейшым Энрыке II паспяхова змагаўся з апазіцыяй сярод кастыльскага дваранства, але дамогся гэтага коштам паслаблення цэнтральнай улады, з прычыны таго, што раздаў шмат зямельных ўладанняў сваім прыхільнікам.
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #133968006 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #133968006 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
- ↑ а б в г д Kindred Britain
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.