Энстатыт
Выгляд
| Энстатыт | |
|---|---|
| | |
| Формула | Mg2[Si2O6] |
| Статус IMA | approved mineral and/or valid name (A)[d][1] |
| Фізічныя ўласцівасці | |
| Колер | Белы, жаўтавата-зялёны, карычнева-шэры, шэры |
| Колер рысы | Шэрая |
| Бляск | Шкляны |
| Празрыстасць | Ад які прасвечвае да непразрыстага |
| Цвёрдасць | 5,5 |
| Спайнасць | Сярэдняя |
| Шчыльнасць | 3,1—3,3 г/см³ |
| Сінгонія | Рамбічная |
Энстаты́т Mg2[Si2O6] — пародаўтваральны мінерал, адносіцца да сілікатаў (піраксены).
Назва мінерала паходзіць ад стар.-грэч. ἐνστάτης (энстатэс) «супернік», «той, хто супраціўляецца», што звязана з устойлівасцю энстатыта да плаўлення. У няправільных зернях з упэўненасцю можа быць вызначаны толькі ў тонкіх шліфах пад мікраскопам па аптычных канстантах. Ад монаклінных піраксенаў адрозніваецца па прамым вугле згасання.
Утрымлівае 40,4 % аксіду магнію. У выпадку замяшчэння больш за 13 % магнію жалезам пераходзіць у ферасіліт, бранзіт і гіперстэн. Пад уздзеяннем гідратэрмальных раствораў пераўтвараецца ў тальк і серпенцін.
- Цвёрдасць 5—6
- Удзельная вага 3,1—3,2
- Спайнасць сярэдняя
- Залом ракавісты
- Колер бескаляровы, светла пафарбаваны ў шэрыя, бураватыя, бледна-зеленаватыя адценні.
Распаўсюджаны ў прыродзе вельмі шырока.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энстатыт // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 131. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
- Энстатит // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Энстатыт на Вікісховішчы |