Эрвін Аксер
Эрвін Аксер | |
---|---|
польск.: Erwin Axer | |
![]() Эрвін Аксер | |
Імя пры нараджэнні | Эрвін Аксер |
Дата нараджэння | 1 студзеня 1917[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 жніўня 2012[3][4][…] (95 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
![]() |
Бацька | Maurycy Axer[d] |
Дзеці | Jerzy Axer[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | тэатральны рэжысёр, выкладчык універсітэта, пісьменнік, кінарэжысёр, рэжысёр |
Гады актыўнасці | з 1936 |
Тэатр | Польскі тэатр, Сучасны тэатр |
Узнагароды | |
IMDb | ID 1401521 |
![]() |
Э́рвін А́ксер (польск.: Erwin Axer; 1 студзеня 1917, Вена — 5 жніўня 2012, Варшава) — польскі тэатральны рэжысёр і тэатральны педагог.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў у 1939 годзе Інстытут тэатральнага мастацтва ў Варшаве. З 1949 года прафесар Вышэйшай тэатральнай школы ў Варшаве. Працаваў у тэатрах Львова і Лодзі. У 1949—1981 гадах дырэктар, мастацкі кіраўнік і рэжысёр Сучаснага таэтра у Варшаве, у 1955—1957 гадах адначасова ўзначальваў Нацыянальны тэатр .
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Найбольшую ўвагу аддаваў пастаноўкам твораў нацыянальнай драматургіі: «Картачны домік» Э. Зегадловіча, «Трывожнае дзяжурства» Е. Лютоўскага , «Танга» С. Мрожака, «Кардыян» Ю. Славацкага. З іншых пастановак: «Дванаццатая ноч» У. Шэкспіра, «Тры сястры » А. Чэхава, «Мухі» Ж. П. Сартра, «Кар’ера Артура Уі» Б. Брэхта. Ставіў п’есы ў Дзюсельдорфе, Вене, Цюрыху, Мюнхене, Амстэрдаме, Нью-Ёрку. Аўтар зборнікаў «Лісты са сцэны» (т. 1—2, 1955—1957), «Практыкаванні па памяці» (1984—1992) і інш.
Зноскі
- ↑ Erwin Axer // e-teatr.pl — 2004.
- ↑ Аксер Эрвин // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Erwin Axer, legenda polskiego teatru nie żyje Праверана 6 жніўня 2012.
- ↑ Erwin Axer // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #132703904 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эрвін Аксер
- Erwin Axer Архівавана 9 мая 2012. // Culture (польск.), (англ.)
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся 1 студзеня
- Нарадзіліся ў 1917 годзе
- Нарадзіліся ў Вене
- Памерлі 5 жніўня
- Памерлі ў 2012 годзе
- Памерлі ў Варшаве
- Пахаваныя на Вайсковых Павонзках
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы
- Камандоры ордэна Адраджэння Польшчы
- Афіцэры ордэна Адраджэння Польшчы
- Кавалеры ордэна Сцяг Працы
- Узнагароджаныя медалём «10-годдзе Народнай Польшчы»
- Асобы
- Тэатральныя рэжысёры паводле алфавіта
- Тэатральныя рэжысёры Польшчы
- Тэатральныя рэжысёры XX стагоддзя
- Тэатральныя педагогі Польшчы
- Тэатральныя педагогі XX стагоддзя
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі ПНР
- Выкладчыкі Дзяржаўнага інстытута тэатральнага мастацтва
- Постаці Сучаснага таэтра (Варшава)
- Постаці Нацыянальнага тэатра (Варшава)