Эстонская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхата

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Эстонская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхата
Moskva Patriarhaadi Eesti Õigeusu Kirik
Alexander-Newski-Kathedrale.JPG
Аляксандра-Неўскі сабор
Асноўная інфармацыя
Аўтаномія 10 мая 1920
Прадстаяцель у наш час Аляксандра-Неўскі сабор
Цэнтр Талін, Эстонія
Рэзідэнцыя Прадстаяцеля Талін
Юрысдыкцыя (тэрыторыя) Flag of Estonia.svg Эстонія
Царква-маці Руская праваслаўная царква
Мова набажэнстваў эстонская, царкоўнаславянская
Каляндар юліянскі
Колькасць
Епіскапаў 3
Епархій 2

Эстонская праваслаўная царква (эст.: Moskva Patriarhaadi Eesti Õigeusu Kirik, MPEÕK) — самакіраваная частка Рускай праваслаўнай царквы. Ахоплівае тэрыторыю Эстоніі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1817 годзе было заснавана Рэвельскае вікарыяцтва Санкт-Пецярбургскай епархіі.

10 мая 1920 года на супольным пасяджэнні патрыярха Ціхана (Бялавіна), Сінода і Вышэйшага царкоўнага савета Расійскай Праваслаўнай Царквы была прынята пастанова прызнаць Эстонскую Праваслаўную Царкву аўтаномнай, Рэвельская дыяцэзія стала самастойнай.

У верасні 1922 года сабор Эстонскай Апостальскай Праваслаўнай Царквы прыняў пастанову пра зварот да Канстанцінопальскага Патрыярха Мялеція IV з прашэннем аб прыняцці ў юрысдыкцыю Канстанцінопальскага Патрыярхату і надання ёй аўтакефаліі. 7 ліпеня 1923 года Патрыярх Мялецій IV уручыў у Канстанцінопалі Томас.

У чэрвені 1940 года Эстонія была ўключана ў склад Савецкага Саюза. Эстонская царква была далучана да Маскоўскага Патрыярхату.

Пасля акупацыі Эстоніі германскімі войскамі мітрапаліт Талінскі Аляксандр (Паўлус) абвясціў аб аднаўленні Эстонскай Аўтаномнай Праваслаўнай Царквы.

У 1944 годзе, калі Эстонія зноў апынулася ў складзе СССР, мітрапаліт і больш за 20 праваслаўных святароў эмігравалі на Захад. Эстонская Царква ўвайшла ў склад Маскоўскага Патрыярхату як епархія і ў 1947 годзе была пераназвана ў Талінскую і Эстонскую епархію[1].

У 1990-х гадах была прынята пастанова прызнаць Эстонскую Праваслаўную Царкву аўтаномнай.

Доўгі час царква не магла атрымаць дзяржаўнай рэгістрацыі[2]. У пачатку 2000-х гадоў, дзякуючы судзеянню дыпламатаў Расійскай Федэрацыі, атрымала дзяржаўную рэгістрацыю[3].

Епіскапы[правіць | правіць зыходнік]

Епархіі[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]