Эфраім Севела
Эфраім Севела | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Драбкін Яфім Евелевіч |
Псеўданімы | Эфраим Севела |
Дата нараджэння | 8 сакавіка 1928[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 жніўня 2010[2][1] (82 гады) ці 19 жніўня 2010[3] (82 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства |
СССР Ізраіль ЗША Расія |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | кінарэжысёр, сцэнарыст, журналіст, пісьменнік |
Гады творчасці | 1957—2010 |
Жанр | аповесць, раман |
Мова твораў | руская |
Дэбют | Сцэнарый «Нашы суседзі», 1957 |
Узнагароды |
Эфраім Севела (сапраўднае імя — Яфім Евелевіч Драбкін; 8 сакавіка 1928, Бабруйск, Магілёўская вобласць, Беларуская ССР[4] — 19 жніўня 2010, Масква, Расія) — ізраільскі і расійскі сцэнарыст, празаік, кінарэжысёр і журналіст. Пасля эміграцыі ў 1971 годзе жыў у Ізраілі (1971—1977) і ЗША (1977—1990), з 1990 года — у Расіі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Яфім Драбкін нарадзіўся 8 сакавіка 1928 г у Бабруйску ў сям'і кадравага афіцэра, трэнера па класічнай барацьбе Евеля Драбкіна (1906—2005). З маці і малодшай сястрой паспеў эвакуіравацца з Беларусі ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны (бацька быў на фронце); аднак падчас бамбёжкі быў скінуты выбухной хваляй з платформы цягніка. Бадзяўся, у 1943 годзе стаў «сынам палка» супрацьтанкавай артылерыі рэзерву Стаўкі Галоўнага камандавання; з палком дайшоў да Германіі. Узнагароджаны медалём «За адвагу».
Пасля вайны скончыў школу і паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, скончыўшы яго ў 1948. З 1948 па 1956 працаваў журналістам у Вільнюсе. У 1956 перайшоў у кінематаграфію і пераехаў у Маскву. Дэбютаваў кінасцэнарыяў да карціны «Нашы суседзі» (1957).
Фільмаграфія — сцэнарыі
[правіць | правіць зыходнік]- 1957 — Нашы суседзі, «Беларусьфільм»
- 1959 — Анечка, «Масфільм»
- 1961 — Чортаў тузін, Рыжская кінастудыя
- 1965 — Няма невядомых салдат, Кінастудыя імя А. Даўжэнка
- 1967 — Дужы арэшак, «Масфільм»
- 1968 — Прыдатны да нестраявой, «Беларусьфільм»
- 1986 — Калыханка, «Студыё фильмове Задыяк» (Studio filmowe Zodiak), Польшча — ФДФ С. А. (FDF SA), Швейцарыя
- 1990 — Папугай, які гаворыць на ідыш, «Кінасэрвіс», СССР — «Прымадэса-фільм», ФРГ
- 1992 — Ноеў каўчэг, Расія — ЗША
- 1992 — Накцюрн Шапена, Расія — ЗША, пры ўдзеле Рыжскай кінастудыі
- 1993 — Дабрачынны баль, творчае аб'яднанне «Экран»
Зноскі
- ↑ а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 21 ліпеня 2015.
- ↑ http://www.kp.ua/online/news/240451/
- ↑ Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 21 снежня 2019.
- ↑ Jankowski Andrzej. Проза Эфраима Севелы. Из истории русской литературы третьей эмигрантской волны. Kielce: Wydawnictwo Akademii Świętokrzyskiej. S. 15.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Аўтабіяграфія Архівавана 24 жніўня 2010.
- Эфраім Севела на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Нарадзіліся 8 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1928 годзе
- Нарадзіліся ў Бабруйску
- Памерлі 18 жніўня
- Памерлі ў 2010 годзе
- Памерлі 19 жніўня
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Міцінскіх могілках
- Выпускнікі БДУ
- Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Сцэнарысты паводле алфавіта
- Сцэнарысты СССР
- Сцэнарысты Расіі
- Сцэнарысты ЗША
- Кінарэжысёры паводле алфавіта
- Кінарэжысёры СССР
- Кінарэжысёры Расіі
- Кінарэжысёры XX стагоддзя
- Журналісты паводле алфавіта
- Журналісты СССР
- Журналісты Ізраіля
- Журналісты ЗША
- Асобы, вядомыя пад літаратурнымі псеўданімамі
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Удзельнікі вайны Суднага дня
- Пісьменнікі Ізраіля
- Пісьменнікі ЗША
- Пісьменнікі Расіі XX стагоддзя
- Пісьменнікі Расіі XXI стагоддзя
- Рускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя
- Рускамоўныя пісьменнікі XXI стагоддзя
- Пісьменнікі рускага замежжа
- Савецкія дысідэнты
- Яўрэйскія пісьменнікі