Беларускі археаграфічны штогоднік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
«Беларускі археаграфічны штогоднік»

Выдавец Археаграфічная камісія Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Беларусі[d] і БелНДІДАС
Краіна Сцяг Беларусі Беларусь
Галоўны рэдактар Эдуард Міхайлавіч Савіцкі
Заснавана 2000
Мова беларуская, руская
Перыядычнасць 1 раз у год
Тыраж 100
Вэб-сайт belniidad.by/izdaniya/ba…

«Белару́скі археаграфі́чны штого́днік» — навуковы часопіс Археаграфічнай камісіі Камітэта па архівах і справаводстве пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (з 2006 года — Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь) і Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы. Выдаецца з 2000 года[1]. На 2019 год выйшла 20 выпускаў[2]. Разлічаны на вузкае кола спецыялістаў[3]. З’яўляецца першай рэалізаванай спробай архівістаў Беларусі заснаваць уласны часопіс[4].

Першым галоўным рэдактарам выдання быў Расціслаў Платонаў (да лістапада 2001 года). У 2002—2004 гадах рэдактарамі былі Юрый Несцяровіч, Міхась Шумейка, Язэп Янушкевіч. У 2005—2006 гадах галоўным рэдактарам штогодніка быў Уладзімір Коршук, з 2007 года — Эдуард Савіцкі[5]. Публікуе матэрыялы па праблемах тэорыі, методыкі і гісторыі археаграфіі, архівазнаўства, дакументазнаўства, крыніцазнаўства і краязнаўства, гісторыі дзяржаўных устаноў, агляды архіўных фондаў і калекцый гістарычных дакументаў, дакументы Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь і іншую інфармацыю[6].

Зноскі

  1. Сяргей Жумар. «Беларускі археаграфічны штогоднік» //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — С. 334.
  2. Пабачыў свет дваццаты выпуск Беларускага археаграфічнага штогодніка. БелНИИДАД. Праверана 9 мая 2020.
  3. Віталь Галубовіч. Беларускі археаграфічны штогоднік. Вып. 3 (2002), Вып. 4 (2003) // Беларускі гістарычны агляд : часопіс. — 2003. — Т. 10. — № 1—2 (18—19). — С. 371—375.
  4. Віталь Галубовіч. Беларускі археаграфічны штогоднік. Вып. 1—2 // Беларускі гістарычны агляд : часопіс. — 2001. — Т. 8. — № 1—2 (14—15). — С. 300—308.
  5. Беларускі археаграфічны штогоднік. БелНИИДАД. Праверана 9 мая 2020.
  6. С. У. Жумар. «Беларускі археаграфічны штогоднік» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя. — С. 349.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]