Перайсці да зместу

Юджын Лаянс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юджын Лаянс
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1 ліпеня 1898(1898-07-01)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 студзеня 1985(1985-01-07)[1][3][…] (86 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці журналіст, пісьменнік, перакладчык, рэдактар газеты
Грамадская дзейнасць
Партыя

Юджын Лаянс (англ.: Eugene Lyons, руск.: Юджин Лаонс, Евгений Лайонс; 1 ліпеня 1898, в. Узляны, Ігуменскі павет, Мінская губерня (цяпер Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — 7 студзеня 1985) — амерыканскі празаік, журналіст, перакладчык.

У 1907 годзе разам з бацькамі эміграваў у ЗША. Вучыўся ў Калумбійскім універсітэце. Працаваў журналістам, у 1920 годзе працаваў у Неапалі (Італія), дзе, зацікаўлены справай у дачыненні да італа-амерыканскіх анархістаў Сака і Ванцэці, сабраў матэрыял наведаўшы роднае сяло Сака. У Італіі Лаянс наведаў пасольства СССР і прапанаваў свае паслугі як сувязніка, але быў арыштаваны італьянскай паліцыяй і высланы ва Францыю.

Вярнуўшыся ў ЗША правёў 1921-22 гады ў Бостане, працуючы ў абарону Сака і Ванцэці, часта наведваў іх у турме.

У канцы 1922 года стаў рэдактарам ілюстраванага выдання «Soviet Russia Pictorial», які выдаваўся таварыствам «Сябры Савецкай Расіі», звязаным з тады нелегальнай Кампартыяй ЗША. Пасля закрыцця часопіса стаў карэспандэнтам бюро ТАСС (1924-27).

  • The Life and Death of Sacco and Vanzetti. International Publishers, New York 1927.
  • Modern Moscow. Hurst & Blackett, London 1935.
  • Moscow Carrousel. Knopf, New York 1935.
  • Assignment in Utopia. Harcourt, Brace, New York 1937.
  • Stalin, Czar of all the Russias. Lippincott, Philadelphia 1940.
  • The Red Decade. The Stalinist Penetration of America. Bobbs-Merrill, Indianapolis 1941.
  • Our Unknown Ex-President. A Portrait of Herbert Hoover. Doubleday, Garden City 1948.
  • Our Secret Allies. The Peoples of Russia. Duell, Sloan and Pearce, New York 1953.
  • Herbert Hoover. A Biography. Doubleday, Garden City 1964.
  • David Sarnoff. A Biography. Harper & Row, New York 1966.
  • Workers’ Paradise Lost. Fifty Years of Soviet Communism. A Balance Sheet. Funk & Wagnalls, New York 1967.

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Record #117333654 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Bibliothèque nationale de France Eugene Lyons // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  3. Eugene Lyons // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #117333654 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.