Юзаф Дамінік Касакоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Юзаф Дамінік Касакоўскі
Juzef Antoni Kasakoŭski. Юзэф Антоні Касакоўскі (XIX).jpg
Юзаф Дамінік Касакоўскі. Нясвіж, XIX ст.
Slepowron.svg
Герб «Слепаўрон»
 
Член у:
Нараджэнне: 16 красавіка 1771(1771-04-16)
Вайткуны Ковенскага павета
Смерць: 2 лістапада 1840(1840-11-02) (69 гадоў)
Варшава
Род: Касакоўскія
Бацька: Міхал Касакоўскі
Маці: Барбара з Зыберкаў
 
Узнагароды:
Ордэн Белага арла

Юзаф Дамінік Касакоўскі (16 красавіка 1771, Вайткуны Ковенскага павета — 2 лістапада 1840, Варшава) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Апошні лоўчы вялікі літоўскі1794), пасол на Чатырохгадовы Сойм. Кавалер Ордэна Белага Арла (1793), Крыжа Ганаровага Легіёна і Ордэна Каралеўства Абедзвюх Сіцылій (абодва 1813).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Юзэф Дамінік Касакоўскі ў маладосці. Нясвіж, XIX ст.

Прадстаўнік шляхецкага роду Касакоўскіх гербу «Слепаўрон», сын Міхала і Барбары з Зыберкаў.

У 1789 атрымаў пасаду вількамірскага пісара гродскага, 11 сакавіка 1790 — прызначэнне ротмістрам кавалерыі ў гусарскай брыгадзе. Быў грамадзяна-ваенным камісарам Вількамірскага павета, а таксама паслом ад гэтага павета. Не падтрымаў Канстытуцыю 3 мая, удзельнік Таргавіцкай канфедэрацыя[1].

21 мая 1793 зрабіўся шэфам Другога палка пяхоты Вялікага Княства Літоўскага, а 13 студзеня 1794 атрымаў пасаду лоўчага. Удзельнічаў у вайне 1812 года: камандаваў палком, атрымаў раненні пад Барысавам (21 лістапада 1812) i на Бярэзіне. За ўдзел у абароне Спандаў атрымаў Крыж Ганаровага легіёна (10 жніўня 1813).

10 лютага 1793 ажаніўся з Людвікай Патоцкай.

Зноскі

  1. Mariusz Machynia, Valdas Rakutis, Czesław Srzednicki. Wojsko Wielkiego Księstwa Litewskiego. — Kraków, 1999. S. 74.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]