Шыман Марцін Касакоўскі
Шыман Марцін Касакоўскі польск.: Szymon Marcin Kossakowski | |
![]() | |
Шыман Марцін Касакоўскі | |
![]() «Слепаўрон» | |
Адукацыя | |
---|---|
Дзейнасць | дыпламат |
Член у | |
Нараджэнне | 1741[1][2][…] |
Смерць | 25 красавіка 1794[4][3] |
Дынастыя | Род Касакоўскіх |
Бацька | Дамінік Касакоўскі |
Маці | Марыяна з Забелаў |
Жонка | Тэрэза Касакоўская |
Дзеці | Наталля Касакоўская[d] |
Ваенная служба | |
Званне | генерал-лейтэнант |
Узнагароды | |
Шыман Марцін Касакоўскі (1741 — 25 красавіка 1794, Вільня) — палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай, польны гетман літоўскі (1792—1793), апошні вялікі гетман літоўскі (1793—1794), удзельнік Барскай і Таргавіцкай канфедэрацый.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Адукацыю атрымаў у езуіцкай калегіі ў Коўна і ў Кёнігсбергскім універсітэце. Спачатку падтрымліваў Станіслава Аўгуста, затым выступіў з рэзкай крытыкай яго на Рапнінскім сойме і далучыўся да Барскай канфедэрацыі. Увосень 1768 г. наступ расійскіх войскаў вымусіў яго выехаць у Прусію. За мяжой праводзіў дзейнасць, накіраваную на звяржэнне Станіслава Аўгуста.
Па вяртанні, камандуючы сіламі канфедэратаў у Вялікім Княстве Літоўскім, атрымаў шэраг перамог над расійскімі войскамі. Яго атрад у 4 тысячы чалавек здзейсніў удалы рэйд па Смаленшчыне, затым пераход праз Курляндыю, Прусію і Мазовію ў Вялікую Польшчу.
У 1775 годзе памірыўся з каралём і стаў адным з кіраўнікоў прарасійскай групоўкі. У 1790 годзе ў чыне генерал-маёра паступіў у расійскае войска і ўдзельнічаў у баявых дзеяннях супраць Турцыі на Балканах. Стаў адным з арганізатараў і кіраўнікоў Таргавіцкай канфедэрацыі. У 1792 г. расійскі корпус пад яго камандаваннем пачаў наступ на тэрыторыю Рэчы Паспалітай з боку Полацка. Ва ўзятай расійскімі войскамі ў студзені 1792 года Вільні абвясціў сябе польным гетманам літоўскім. У 1793 годзе стаў вялікім гетманам літоўскім.
Падчас паўстання 1794 года 24 красавіка 1794 года быў арыштаваны паўстанцамі і 25 красавіка павешаны на Ратушнай плошчы ў Вільні.
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1032803312 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
- ↑ Szymon Marcin Kossakowski // NUKAT — 2002.
- ↑ 3,0 3,1 Szymon Marcin Kossakowski h. Ślepowron // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1032803312 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1032803312 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Выпускнікі Кёнігсбергскага ўніверсітэта
- Таргавіцкія канфедэраты
- Нарадзіліся ў 1741 годзе
- Нарадзіліся ў Ковенскім павеце (Вялікае Княства Літоўскае)
- Памерлі 25 красавіка
- Памерлі ў 1794 годзе
- Памерлі ў Вільнюсе
- Род Касакоўскіх
- Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава (Польшча)
- Асобы
- Гетманы польныя літоўскія
- Гетманы вялікія літоўскія