Міхал Касакоўскі
| Міхал Касакоўскі | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| польск.: Michał Kossakowski | |||||||
| | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Юзаф Прозар | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Юзаф Прозар | ||||||
| Пераемнік | Адам Эвальд Фёлькерзамб[d] | ||||||
|
|||||||
| Пераемнік | Рафал Слізень[d] | ||||||
|
|||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
23 ліпеня 1733 |
||||||
| Смерць | 18 студзеня 1798[1] (64 гады) | ||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Род | Касакоўскія | ||||||
| Бацька | Дамінік Касакоўскі[2] | ||||||
| Маці | Марыяна з Забелаў[d][2] | ||||||
| Жонка | Барбара з Зыбергаў[d][3] | ||||||
| Дзеці | Юзаф Дамінік Касакоўскі | ||||||
| Член у | |||||||
| Узнагароды | |||||||
Міхал Касакоўскі (23 ліпеня 1733, г. Каралявец — 18 студзеня 1798) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, пісар скарбовы літоўскі, падстолі ковенскі, кашталян віцебскі (1781—1787), ваявода віцебскі (1787—1794) і браслаўскі (1794—1795). Кавалер ордэнаў Белага Арла і Святога Станіслава.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў са шляхецкага роду Касакоўскіх герба «Слепаўрон». Старэйшы з чатырох сыноў стольніка жамойцкага і стражніка ковенскага Дамініка Касакоўскага (1711—1743) і Марыяны з Забелаў. Малодшыя браты — кашталян інфлянцкі Антоній, біскуп інфлянцкі Юзаф Казімір і апошні гетман вялікі літоўскі Шыман Марцін Касакоўскі.
Служыў у войску. У 1764 годзе Міхал Касакоўскі быў абраны паслом ад Ковенскага павета на элекцыйны сойм, дзе падтрымаў выбранне на польскі каралеўскі прастол Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Ковенскі падстолі з 1761, пісар скарбовы літоўскі ў 1765—1781, кашталян віцебскі ў 1781—1787 і ваявода ў 1787—1794, ваявода браслаўскі з 1794. У 1766—1775 гадах член Скарбовай камісіі ВКЛ.
У 1781 атрымаў ад аўстрыйскай імператрыцы Марыі Тэрэзіі графскі тытул.
У 1788 годзе быў выбраны паслом на Чатырохгадовы сойм.
Праціўнік канстытуцыі 3 мая 1791 года. Быў уключаны ў спіс польска-літоўскіх паслоў і сенатараў, складзены ў 1792 годзе расійскім паслом Якавам Булгакавым, якія выступалі супраць рэфармавання ладу Рэчы Паспалітай.
У 1792 годзе ваявода віцебскі Міхал Касакоўскі быў прызначаны саветнікам генеральнай канфедэрацыі Вялікага Княства Літоўскага ў складзе Таргавіцкай канфедэрацыі. У 1794 годзе быў прызначаны першым ваяводай браслаўскім. У тым жа 1794 годзе Міхал Касакоўскі стаў маршалкам Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага, але праз пачатак паўстання пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі не заняў гэтую пасаду.
У студзені 1798 года 64-гадовы Міхал Касакоўскі памёр, быў пахаваны ў радавым маёнтку Касакоўскіх — Вайткушках.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]
Быў у шлюбе з Барбарай з Зібергаў (пам. 1811), ад якой меў сына — Юзафа Дамініка (1771—1840), лоўчага вялікага літоўскага і зяця Станіслава Шчэнснага Патоцкага.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 8.
- ↑ а б Jusupović M. Prowincjonalna elita litewska w XVIII wieku. Działalność polityczna rodziny Zabiełłów w latach 1733–1795 — Warszawa: Polskie Towarzystwo Historyczne, Instytut Historii PAN, Wydawnictwo Neriton, 2014. — С. 43. — 488 с. — ISBN 978-83-7543-318-0
- ↑ Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. Wolff — СПб.: 1885. — С. 302. — 377 с.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Касакоўскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Polski Słownik Biograficzny, tom XIV, 1968—1969 (artykuł Edmunda Rabowicza)
- Ваяводы браслаўскія
- Ваяводы віцебскія
- Кашталяны віцебскія
- Пісары скарбовыя літоўскія
- Нарадзіліся 23 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1733 годзе
- Нарадзіліся ў Калінінградзе
- Памерлі 18 студзеня
- Памерлі ў 1798 годзе
- Пахаваныя ў Літве
- Касакоўскія
- Таргавіцкія канфедэраты
- Кавалеры ордэна Белага арла (Польшча)
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава (Польшча)
- Асобы