Юзаф Корсак (кашталян полацкі)
Юзаф Корсак | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() Герб «Корсак» | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Андрэй Паўлавіч Сапега | ||||||
Пераемнік | Пётр Дарагастайскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Вацлаў Шэмет | ||||||
Пераемнік | Мікалай Багуслаў Зяновіч | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | каля 1540 | ||||||
Смерць | 1618 | ||||||
Род | Корсакі | ||||||
Бацька | Ян Глебавіч Корсак[d] | ||||||
Жонка | Багуміла Прытуліс[d] і Тэадора з Гарабурдаў[d] |
Юзаф Корсак, таксама сустракаецца Іосіф Корсак[1] (каля 1540 — 1618) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Каля 1572 года намінаваны на ўрад полацкага земскага суддзі (упершыню згадваецца з гэтым тытулам у кастрычніку 1574), 27 ліпеня 1586 года стаў першым полацкім войскім, пакінуўшы ўрад земскага суддзі. Але згодна са Статутам 1588 года ўрад земскага суддзі стаў вышэй за ўрад войскага, таму неўзабаве Есіф Корсак зноў становіцца земскім суддзём (згадваецца як земскі суддзя ў 1592).
20 жніўня 1597 года паступіў на ўрад кашталяна менскага, а 25 кастрычніка 1597 года — кашталяна полацкага.
Валодаў маёнткамі Залессе і Лятоўшчына.
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
З роду Корсакаў герба «Котвіца змененая», сын полацкага падваяводы Яна Глебавіча Корсака.
Быў жанаты двойчы: першы раз ў 1576 годзе з Багумілай, дачкой Адама Прытуліса; другі раз з Тэадорай, дачкой Лукаша Гарабурды, удавой Стэфана Галубіцкага-Корсака.
Памёр бяздзетным, завяшчаў маёнткі сынам свайго брата Гаўрылы.
Зноскі
- ↑ ЭнцВКЛ
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Насевіч В. Корсакі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 138. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- А. Радаман А. Полацкі земскі суд у другой палове XVI — першай трэці XVII ст. // Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі: матэрыялы IV Міжнароднай навуковай канферэнцыі; Полацк, 23-24 кастрычніка 2002 г. — Полацк : НПГКМЗ, 2003. — 328 с., іл.