Іосіф Станеўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Юзаф Станеўскі)
Jump to navigation Jump to search
Іосіф Станеўскі
Іосіф Станеўскі

каталіцкі біскуп[d]
з 1 лютага 2014
тытулярны біскуп
з 29 лістапада 2013
Дыяцэзія Tabaicara[d]
дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі[d]
29 лістапада 2013 — 14 верасня 2021
3-і Архібіскуп-Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі[d]
з 13 верасня 2021
Папярэднік Тадэвуш Кандрусевіч

Адукацыя
Месца працы
Нараджэнне 4 красавіка 1969(1969-04-04) (52 гады)
Прыняцце свяшчэннага сану 17 чэрвеня 1995
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Іосіф (Юзаф) Станеўскі (нар. 4 красавіка 1969, в. Занявічы, Гродзенскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі рымска-каталіцкі іерарх, дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі (2013—2021). Арцыбіскуп-Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі (з 2021).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля вайсковай службы і працоўнага досведу паступіў у Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне (1990). Прэсвітарскае пасвячэнне прыняў 17 чэрвеня 1995 года; прэсвітар Гродзенскай дыяцэзіі. У тым жа годзе быў прызначаны вікарыем парафіі Св. Вацлава ў Ваўкавыску. Пасля крыху больш чым гадавой душпастырскай паслугі быў скіраваны ў Люблінскі каталіцкі ўніверсітэт (Польшча), дзе атрымаў ступень ліцэнцыята кананічнага права. У 1999 годзе прызначаны выкладчыкам і прэфектам Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. З 2000 года з’яўляецца суддзёй, а з 2005 года — віцэ-афіцыялам Міждыяцэзіяльнага касцёльнага суда ў Гродне. З 2004 года выкладае кананічнае права ў Катэхетычным інстытуце ў Гродне.

23 червеня 2005 года прызначаны рэктарам Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. З’яўляецца членам Біскупскай рады і Калегіі кансультантаў Гродзенскай дыяцэзіі. У 2007—2013 гадах быў адказным за душпастырскую фармацыю маладых святароў у Гродзенскай дыяцэзіі. З 2009 года з’яўляецца каардынатарам душпастырства пакліканняў. У 2012 года быў прызначаны капеланам Яго Святасці.[1] 29 лістапада 2013 прызначаны дапаможным біскупам Гродзенскай дыяцэзіі.

14 верасня 2021 года Папа Францішак прызначыў Юзафа Станеўскага арцыбіскупам Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім[2].

Зноскі