Юлій Таўбін
Юлій Таўбін | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 2 (15) верасня 1911 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 кастрычніка 1937 (26 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчык, паэт |
Мова твораў | беларуская |
knihi.com/Juli_Taubin/ | |
![]() | |
![]() |
Юлій Таўбін, сапр.: Юдаль Абрамавіч Таўбін (2 (15) верасня 1911, Астрагожск, Варонежская губерня, цяпер Варонежская вобласць, Расія — 29 або 30.10. 1937, Мінск, турма НКУС) — беларускі паэт, перакладчык.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сям’і аптэкара. У 1921 г. пераехаў з бацькамі ў Мсціслаў. Пасля заканчэння сямігодкі (1928) паступіў у Мсціслаўскі педагагічны тэхнікум.
Дэбютаваў у прэсе, найбольш верагодна, у 1925 (нататка «Трэба падцягнуцца!» у часопісе «Беларускі піонэр»[1]), а першая публікацыя верша адбылася ў 1926 (часопіс «Маладняк Калініншчыны», Клімавічы). Увосень 1930 г. выйшаў першы зборнік вершаў «Агні». Стаў членам БелАППа. Тагачасная крытыка ставілася да паэта насцярожана; яго абвінавачвалі ў рабскіх адносінах да старой буржуазнай літаратуры. У 1931—1933 г. вучыўся ў Мінску.
Арыштаваны ў канцы лютага 1933 г. Прыгавораны 10.8.1933 г. да 2 гадоў ссылкі (паводле звестак В. Куляшовай, «повадам для першага арышту Юлія Таўбіна стаў ліст з-за мяжы ад цёткі, якая нібыта пераехала з Польшчы ў Амерыку»). Тэрмін адбываў у Цюмені. Настойліва вывучаў англійскую мову, многа перакладаў з яе. Перакладаў таксама творы Г. Гейнэ, У. Маякоўскага. 4.11.1936 г. паўторна арыштаваны і этапаваны ў Мінск. 29.10.1937 г. выязная сесія ваеннай калегіі Вярхоўнага суда СССР прысудзіла паэта да расстрэлу. Рэабілітаваны 29.8.1956.
У 2010-х гадах даследаваннем творчасці Ю. Таўбіна актыўна займаўся В. Жыбуль[1]. У 2017 А. Хадановіч уклаў зборнік Ю. Таўбіна «Выбранае» для серыі «Паэты планеты» і падрыхтаваў адкрытую лекцыю, прысвечаную Таўбіну[2]. У тым жа годзе з’явіўся беларуска-польскі фільм «Зніклая паэзія», дзе папулярна распавядаецца пра Т. Кляшторнага, М. Кульбака, Ю. Таўбіна, І. Харыка[3].
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Каб жыць, спяваць і не старэць…: Вершы. 1928—1930. Мн., 1931;
- Тры паэмы. Мн., 1931;
- Мая другая кніга: Вершы. Мн., 1932;
- Таўрыда: Паэма. Мн., 1932;
- Выбраныя вершы. Мн., 1957;
- Вершы. Мн., 1969.
- Выбранае. Мн., 2017.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 2. — Смаленск, 2003.
- Бечык В. Голас маладосці // ЛіМ. 1973. 8 сак.;
- Грахоўскі С. Жыве ў памяці маёй: Успаміны // Дзень паэзіі-73. Мн., 1973;
- Азгур З. Пад небам і пад дахам майстэрні: [Успаміны] // Полымя. 1974, № 2;
- Бярозкін Р. Пра Юлія Таўбіна // Бярозкін Р. Кніга пра паэзію. Мн., 1974;
- Маракоў Л. Ліст з таго свету // Голас Радзімы. 1999. 26 жн.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 15 верасня
- Нарадзіліся ў 1911 годзе
- Нарадзіліся ў Астрагожску
- Памерлі 30 кастрычніка
- Памерлі ў 1937 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выпускнікі Мсціслаўскага педагагічнага тэхнікума
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Паэты Беларусі
- Перакладчыкі Беларусі
- Беларускамоўныя паэты
- Перакладчыкі з англійскай мовы
- Перакладчыкі з рускай мовы
- Перакладчыкі на беларускую мову
- Сябры літаратурнага аб’яднання Маладняк
- Мсціслаўская філія Маладняка
- Члены Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Расстраляныя ў СССР