Юлій Таўбін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Юлі Таўбін)
Юлій Таўбін
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 2 (15) верасня 1911
Месца нараджэння
Дата смерці 30 кастрычніка 1937(1937-10-30) (26 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык, паэт
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юлій Таўбін, сапр.: Юдаль Абрамавіч Таўбін (2 (15) верасня 1911, Астрагожск, Варонежская губерня, цяпер Варонежская вобласць, Расія — 29 або 30 кастрычніка 1937, Менск, НКУС) — беларускі паэт, перакладчык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і аптэкара. У 1921 г. пераехаў з бацькамі ў Мсціслаў. Пасля заканчэння сямігодкі (1928) паступіў у Мсціслаўскі педагагічны тэхнікум.

Дэбютаваў у прэсе, найбольш верагодна, у 1925 (нататка «Трэба падцягнуцца!» у часопісе «Беларускі піонэр»[1]), а першая публікацыя верша адбылася ў 1926 (часопіс «Маладняк Калініншчыны», Клімавічы). Увосень 1930 г. выйшаў першы зборнік вершаў «Агні». Стаў членам БелАППа. Тагачасная крытыка ставілася да паэта насцярожана; яго абвінавачвалі ў рабскіх адносінах да старой буржуазнай літаратуры. У 1931—1933 г. вучыўся ў Мінску.

Злева направа: Васіль Каваль, Сяргей Дарожны, Змітрок Астапенка, Юлій Таўбін. 1930—1935

Арыштаваны ў канцы лютага 1933 г. (паводле звестак дачкі паэта Аркадзя Куляшова Валянціны, «повадам для першага арышту Юлія Таўбіна стаў ліст з-за мяжы ад цёткі, якая нібыта пераехала з Польшчы ў Амерыку»). Прыгавораны 10 жніўня 1933 года да 2 гадоў ссылкі. Тэрмін адбываў у Цюмені. Настойліва вывучаў англійскую мову, многа перакладаў з яе. Перакладаў таксама творы Г. Гейнэ, У. Маякоўскага. 4 лістапада 1936 года паўторна арыштаваны і этапаваны ў Мінск. 29 кастрычніка 1937 года выязная сесія ваеннай калегіі Вярхоўнага суда СССР прысудзіла паэта да расстрэлу. Рэабілітаваны 29 жніўня 1956 года.

У 2010-х гадах даследаваннем творчасці Ю. Таўбіна актыўна займаўся В. Жыбуль[1]. У 2017 А. Хадановіч уклаў зборнік Ю. Таўбіна «Выбранае» для серыі «Паэты планеты» і падрыхтаваў адкрытую лекцыю, прысвечаную Таўбіну[2]. У тым жа годзе з’явіўся беларуска-польскі фільм «Зніклая паэзія», дзе папулярна распавядаецца пра Т. Кляшторнага, М. Кульбака, Ю. Таўбіна, І. Харыка[3].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Каб жыць, спяваць і не старэць…: Вершы. 1928—1930. Мн., 1931;
  • Тры паэмы. Мн., 1931;
  • Мая другая кніга: Вершы. Мн., 1932;
  • Таўрыда: Паэма. Мн., 1932;
  • Выбраныя вершы. Мн., 1957;
  • Вершы. Мн., 1969.
  • Выбранае. Мн., 2017.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]