Перайсці да зместу

Юндзілы (вёска)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Юндзілы, вёска)
Вёска
Юндзілы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 399 чал. (1999)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1632
Паштовыя індэксы
225151
Аўтамабільны код
1
Юндзілы на карце Беларусі ±
Юндзілы (вёска) (Беларусь)
Юндзілы (вёска)
Юндзілы (вёска) (Брэсцкая вобласць)
Юндзілы (вёска)

Ю́ндзілы[1] (трансліт.: Jundzily, руск.: Юндилы) — вёска ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Ружанскага сельсавета.

Да 18 чэрвеня 1963 года вёска ўваходзіла ў склад Калазубскага сельсавета[2].

Ад балцка-літоўскага імя Jundila літоўскае прозвішча Jundila, тапонімы Jundilai, Jundiliškės. З асновай Jund- (без утваральніка -il-) прозвішча Junda, тапонім Jundiškės.

У 200 м на поўдзень ад вёскі, у невялікім перелеску размешчана царква XIX стагоддзя. Праваслаўны храм пабудаваны ў традыцыйным для Палесся стылі, практычна без якіх-небудзь элементаў дэкору. Ён складаецца з невялікага бабінца, увянчанага распяццем, асноўнага аб'ёму і апсіды. Сцены вертыкальна абліцаваныя дошкамі і пафарбаваны ў жоўты колер. У сценах і апсідзе зроблена па 3 аконных праёмы з кожнага боку.

Перад храмам стаіць невысокая двух'ярусная званіца. Яна ўяўляе сабой абгароджаную платформу пад шатровым дахам, пастаўленую на 4 слупы.

Камень-следавік, які знаходзіцца каля царквы, па павер’ях з’яўляецца цудатворным. Паданне апавядае, што пасля з’яўлення гэтага валуна, на якім захаваўся адбітак Багародзіцы, была пабудавана капліца. Потым на яе месцы ўзвялі царкву. Побач са «следам» Багародзіцы на камені маюцца «сляды» жывёл. Гавораць, што ў гэтых паглыбленнях збіраецца дажджавая вада: калі прамыць ёю хворыя вочы, можна вылечыцца[3].

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Юндзі́лы
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 чэрвеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 23 (1023).
  3. Расказваем аб культавых і загадкавых валунах Беларусі