Блізная

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Вёска
Блізная
Блізная. Местачковая забудова (05).jpg
Местачковая забудова
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1632
Аўтамабільны код
1
СААТА
1256856007
Блізная на карце Беларусі ±
Блізная (Беларусь)
Блізная
Блізная (Брэсцкая вобласць)
Блізная

Блізна́я[1] (трансліт.: Bliznaja, руск.: Близная) — вёска ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Ружанскага сельсавета.

Па адной версіі, назва паходзіць ад ракі Блізёнкі каля вёскі, па другой — ад двух ручаёў па баках вёскі, такім чынам яна размешчана блізка да іх.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сяло Блізная «…з людзьмі даннымі і цяглымі, і з землямі тых людзей ворнымі і бортнымі, і з лугамі…» было нададзена Богушу Багавіцінавічу. Кароль Жыгімонт Стары прывілеем ад 1516 года пацвердзіў свайму маршалку і пісару ўласнасць «на вечнасць». У сяле, паводле інвентара за 1604 год, быў фальварак. Фальварак уключаў «двор» з домам аканома і гумнішчам. Дом аканома з характэрнымі рысамі будынкаў рэнесанснага часу, меў вялікую святліцу з пяццю вокнамі, кафляную печ і камін, малую святліцу і жылую камору. Пры двары было пяць сажалак з некалькімі млынамі. У 1687 годзе Блізная — адзін з фальваркаў маёнтка Ружаны, уладання Сапегаў. У 1890 годзе маёнтак Блізна з фальваркам Белае Поле быў уласнасцю Леана Мілашэўскага і ўключаў 3602 дзесяціны зямлі.

Мікратапанімія[правіць | правіць зыходнік]

Від з рынкавай плошчы у Ружанах у бок вуліцы Блізнай.

Ружанская — ранейшая вуліца, цяпер участак дарогі за межамі вёскі, у кірунку Ружан. Дамы абапал дарогі знесены і пахаваны ў 2020—2022 гадах. Афіцыйна, станам на 2022 год, вуліцы няма. У Ружанах дарога працягвалася як вуліца Блізная і вяла да Рынкавай плошчы.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

  • Міхаіл Рубец[be-tarask] — Заслужаны работнік транспарту Украіны, прафесар, кандыдат тэхнічных навук, акадэмік.
  • Аляксандр Віктаравіч Булыга — пяціразовы пераможца конкурсу «Найлепшы зваршчык Беларусі», тройчы найлепшы зваршчык ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь»[2]. Пераможца 7-га рэспубліканскага конкурсу зваршчыкаў у намінацыі «В» — Ручная дугавая зварка[3]. 2-е месца ў намінацыі Газавая зварка (311/OFW) на 10-ым Міжнародным конкурсе зваршчыкаў «Залаты кубак Бенардоса» ў 2013 годзе[4].

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. http://www.gtb.by/d/journal/01/1/finalnyj.pdf
  3. https://rep.bntu.by/bitstream/handle/data/2894/%D1%81.%2073-80.pdf
  4. https://www.informdom.com/metalloobrabotka/2013/6/10-i-mezhdunarodnyi-konkurs-svarschikov-zolotoi-kubok-benardosa.html
  5. Усадьба Милашевских: конюшня

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]