Мікіцічы
Хутар
Мікіцічы
|
Мікі́цічы[1] (трансліт.: Mikicičy, руск.: Микитичи) — хутар у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Ружанскага сельсавета. Знаходзіцца за 43 км на паўночны ўсход ад Пружан, 40 км ад чыгуначнай станцыі Івацэвічы на лініі Баранавічы — Брэст. Насельніцтва — 3 жыхары, 3 двары (2005).
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Паводле рэвізіі 1563 года ў Мікіціцкім войтаўстве, уласнасць Дабучынскага двару Кобрынскай эканоміі[2].
За расійскім часам — у Мікіціцкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні, маёнтак Трэмбіцкіх з фальваркамі Балабанаўка і Скопаўка, 1767 дзесяцінаў[2]. На пачатку XX стагоддзя ў маёнтку 68 жыхароў.
За міжваеннай Польшчай — калонія, спярша ў аднайменнай гміне[3], а з 22 студзеня 1926 увайшла ў склад створанае гміны Пружана[4] Пружанскага павета Палескага ваяводства.
З верасня 1939 года вёска ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 — у Ружанскім, з 25 снежня 1962 — у Пружанскім раёнах Брэсцкай вобласці (з 8 студзеня да 19 чэрвеня 1954 — Гродзенскай вобласці).
У 2003 годзе 4 гаспадаркі, 4 жыхары.
Да 2009 года ўваходзіла ў склад Ружанскага сельсавета. Рашэннем Брэсцкага абласнога савета дэпутатаў №242 1 снежня 2009 сельсавет скасаваны, яго вёскі ўключаныя ў склад Ружанскага пасялковага савета[5].
Транспарт[правіць | правіць зыходнік]
Аўтамабільная дарога Н523 Клепачы — Варанілавічы — Юндзілы[6].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ 2,0 2,1 Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.
- ↑ Mikitycze, калонія. Radzima.net. Праверана 9 чэрвеня 2012.
- ↑ Rozporządzenie Ministra Spraw Wewnętrznych z dnia 5 stycznia 1926 r. o niektórych zmianach terytorjalnych w powiecie prużańskim, w województwie poleskiem (польск.) . Sejm RP. Праверана 9 чэрвеня 2012.
- ↑ Решение Брестского областного Совета депутатов от 18.11.2005 N 190 «Об изменениях административно-территориального ўстройства Пружанского района Брестской области» (руск.) . Банк законов. Праверана 9 чэрвеня 2012.
- ↑ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (руск.) . Спецпраект «Зона». Валерый Леванеўскі. Праверана 9 чэрвеня 2012.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0303-0.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
|
|