Калазубскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Калазубскі сельсавет
Краіна БССР
Уваходзіў у Пружанскі раён
Уключаў 9 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Калазубы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 18 чэрвеня 1963

Калазу́бскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Калазубы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ружанскага раёна Брэсцкай вобласці БССР, з 8 студзеня 1954 года — Гродзенскай вобласці, з 19 чэрвеня 1954 года — Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Кавальскага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Пружанскага раёна. 18 чэрвеня 1963 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Варанілавіцкага (населеныя пункты Буцькі, Вітараж, Еськавічы, Калазубы, Перасадзічы) і Ружанскага (населеныя пункты Бор-Ліпы, Кавалі, Мікіцічы, Юндзілы) сельсаветаў[2].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 чэрвеня 1963 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1963, № 23 (1023).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.