Юрый Іванавіч Валовік
Поўнае імя | Юрый Іванавіч Валовік | ||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
19 чэрвеня 1993[1] (27 гадоў) |
||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||
Рост | 177 см | ||||||||||||
Вага | 72 кг | ||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||
Нумар | 21 | ||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Юрый Валовік (нар. 19 чэрвеня 1993, Лагойск) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Гарадзея».
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Клубная[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец СДЮШАР горада Лагойска, у маладым узросце трапіў у сістэму мінскага «Дынама». У 2010—2011 гадах выступаў за дубль клуба. 19 верасня 2010 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў матчы супраць салігорскага «Шахцёра» (0:3).
З 2012 года доўгі час выступаў за клуб «Бяроза-2010», дзе быў адным з асноўных ігракоў. Улетку 2014 года вярнуўся ў «Дынама», выступаў за дубль. У лютым 2015 года на правах арэнды стаў іграком «Гарадзеі»[2], у складзе якой замацаваўся ў аснове і дапамог па выніках сезону 2015 выйсці ў Вышэйшую лігу.
У студзені 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Дынама» і ў якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з «Гарадзеяй»[3]. У сезоне 2016 звычайна з’яўляўся на полі, выходзячы на замену. У студзені 2017 года на год падоўжыў кантракт з клубам[4]. У першай палове сезону 2017 гуляў у стартавым складзе гарадзейцаў, але пазней зноў страціў месца ў аснове; такая сітуацыя паўтарылася і ў сезоне 2018.
У лістападзе 2018 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на сезон 2019[5].
Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]
Выступаў за юнацкія зборныя Беларусі ў кваліфікацыйных турнірах чэмпіянату Еўропы. У 2012—2013 гадах гуляў за моладзевую зборную Беларусі.
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2010 | Д1 | Дынама | ![]() |
2 | 0 |
2011 | дубль | Дынама | ![]() |
23 | 1 |
2012 | Д2 | Бяроза-2010 | ![]() |
23 | 1 |
2013 | Д2 | Бяроза-2010 | ![]() |
26 | 1 |
2014 (1) | Д2 | Бяроза-2010 | ![]() |
15 | 1 |
2014 (2) | дубль | Дынама | ![]() |
10 | 0 |
2015 | Д2 | Гарадзея | ![]() |
24 | 1 |
2016 | Д1 | Гарадзея | ![]() |
15 | 0 |
2017 | Д1 | Гарадзея | ![]() |
18 | 0 |
2018 | Д1 | Гарадзея | ![]() |
20 | 0 |
Зноскі
- ↑ Yuri Volovik // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Воловик и Достанко перешли в «Городею»
- ↑ Юрий Воловик на правах свободного агента перешел в "Городею"
- ↑ Усеня, Колядко и Воловик продлили контракты с "Городеей"
- ↑ Лебедев, Башилов, Павлючек и еще пять игроков продлили контракты с "Городеей"
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)