Уладзімір Мацвеевіч Стэльмах

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уладзімір Мацвеевіч Стэльмах
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Уладзімір Мацвеевіч Стэльмах
Дата нараджэння 15 ліпеня 1910(1910-07-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 студзеня 1974(1974-01-27) (63 гады)
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці тэатральны дзеяч, пісьменнік
Узнагароды Ордэн «Знак Пашаны» Ордэн «Знак Пашаны» Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1961)

Уладзі́мір Мацве́евіч Стэ́льмах (15 ліпеня 1910, вёска Бушмічы, Камянецкі раён, Брэсцкая вобласць — 27 студзеня 1974) — беларускі тэатральны дзеяч, пісьменнік. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1961).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. З 1927 г. вучыўся ў Мінскім беларускім педагагічным тэхнікуме, у 1929 г. паступіў у драматычную студыю Беларускага дзяржаўнага тэатра ў Віцебску. Пасля заканчэння студыі (1931) працаваў у тэатрах рабочай моладзі і юнага гледача ў Мінску акцёрам, дырэктарам, загадчыкам літчасткі. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у баях пад Смаленскам, з 1942 г. — загадчык ваеннага аддзела і аддзела прапаганды і агітацыі Рудаўскага райкама партыі Тамбоўскай вобласці. З 1943 г. — дырэктар БДТ-2 у Віцебску, з 1945 г. — Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР, з 1947 г. — Беларускага тэатра імя Янкі Купалы, у 1955—1966 — Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача, у 1952—1955 гг. — начальнік аддзела тэатраў Міністэрства культуры БССР. Скончыў завочна Маскоўскі дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва (1954). У 1966—1971 гг. — намеснік старшыні прэзідыума Беларускага тэатральнага аб'яднання. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1965 г.

Узнагароджаны дзвюма ордэнамі «Знак Пашаны» і медалямі.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Першая п'еса «Шляхі» апублікавана ў 1930 г. (пастаўлена ў 1931). Аўтар п'ес «Крушэнне рэнегатаў» (1931), «Фантан» (1932, пастаўлена ў 1933), «Тры крыжы» (1932, пастаўлена ў 1933), «Канец маскараду» (сумесна з Ю. Рудзько, пастаўлена ў 1938). Выдаў нарыс «Народны артыст СССР Г. П. Глебаў» (1954) і кнігі пра тэатр «Шляхі беларускага тэатра» (на ўкраінскай мове, Кіеў, 1964), «Кранаючы чуткія струны душы» (1966), «Вечна жывая крыніца» (1970), «Тэатр і час: Запіскі дырэктара тэатра» (1973).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).