Юрый Друцкі-Сакалінскі
Выгляд
Юрый Друцкі-Сакалінскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Марцін Стравінскі | ||||||
|
|||||||
Смерць | 1606[1][2] | ||||||
Род | Друцкія-Сакалінскія | ||||||
Бацька | Павел Юр’евіч Друцкі-Сакалінскі | ||||||
Жонка | Аляксандра з Валовічаў[d][3] | ||||||
Дзеці | Ян Друцкі-Сакалінскі | ||||||
Веравызнанне | кальвінізм |
Юрый Паўлавіч Друцкі-Сакалінскі (? — 1605) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў з княжацкага роду Друцкіх-Сакалінскіх герба «Друцк». Сын Паўла.
Падкаморы віцебскі, у 1577 годзе за заслугі ў Інфлянцкай вайне 1558—1582 гадоў атрымаў пасаду азярышчанскага і ўсвяцкага старасты. У 1591 годзе ўступіў Л. Сапегу сваю долю ў Драчалуках і Вярхоўі ўзамен за яго долю ў Саколіне, у 1597 перадаў Усвяцкае стараства малодшаму сыну Яраславу (атрымаў зноў пасля яго смерці ў 1601), а Азярышчанскае — родзічу Міхаілу Друцкаму-Сакалінскаму.
Зноскі
- ↑ https://www.ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/jerzy-sokolinski-drucki-sokolinski
- ↑ Радаман А., Галубовіч В., Вілімас Д. Земскія ўраднікі Віцебскага ваяводства ў другой палове XVI — першай палове XVII стст. // Commentarii Polocenses historici / пад рэд. В. Галубовіч, В. Варонін — Наваполацк, Мн.: 2005. — Т. II. — С. 51.
- ↑ Рыбчонак С. Паходжанне і радавод Валовічаў XV — пачатку XVII ст. // Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV—XVIII стст. / пад рэд. А. М. Янушкевіч — Мн.: 2014. — С. 86. — 508 с. — ISBN 978-985-7085-36-1
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Насевіч В. Друцкія-Саколінскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 602. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.