Юрый Яфімавіч Мамлін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Юрый Мамлін)
Юрый Яфімавіч Мамлін
Дата нараджэння 1 лютага 1947(1947-02-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 снежня 2020(2020-12-14) (73 гады)
Месца смерці
Альма-матар
Месца працы
Навуковае званне
Член у

Юрый Яфімавіч Мамлін (1 лютага 1947, Жлобін, Гомельская вобласць — 14 снежня 2020, Мінск) — беларускі архітэктар. Прафесар Міжнароднай акадэміі архітэктуры.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1975 годзе. З 1969 г. працаваў у Белдзіпрагандлі, з 1976 года — кіраўнік групы архітэктараў у БелНДІПгорадабудаўніцтва[1]. Дырэктар унітарнага прадпрыемства «Творчая майстэрня архітэктара Мамліна Ю. Я.»

Член Саюза архітэктараў СССР з 1979 года. Пражываў у Мінску[1].

Памёр 14 снежня 2020 года пасля цяжкай хваробы. Пахаваны 17 снежня[2].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): гандлёва-грамадскі блок па вул. Прытыцкага (1977), ТЭА новага экскурсійнага маршруту па гістарычных і прыродных помніках Мінска і яго наваколляў, інтэр’еры малой залы пасяджэнняў і прыёмнай Савета Міністраў БССР (1979) у Мінску, спартзала ў комплексе «Раўбічы» (1979), гасцініца, заводакіраўніцтва ВА «Палімір» у Наваполацку (1982), санаторый-прафілакторый у Пінску (1986)[1], пансіянат «Ангара» ў пасёлку Віцязева[ru] Краснадарскага края, санаторый «Аквамарын», адміністрацыйна-гандлёвы цэнтр па вул. Машынабудаўнікоў у Мінску, помнік воінам-казахстанцам, які загінулі пры вызваленні Мінска ў ВАВ і інш. аб’екты[2].

У ТАА «Аб’яднаныя творчыя майстэрні МААМ» пры яго актыўным аўтарскім удзеле распрацавана канцэпцыя рэканструкцыі цэнтра г. Капыля і маштабны праект Мінскага праспекта ў Індустрыяльным парку «Вялікі Камень» з плошчай «Дружба», а таксама шматфункцыянальны цэнтр «IMAX» на вуліцы Прытыцкага ў г. Мінску[2].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з Галінай Вагнер, дачкой беларускай актрысы Таццяны Аляксеевай і кампазітара Генрыха Вагнера. Дачка Кацярына скончыла ЕГУ па спецыяльнасці «Культурная спадчына і міжнародны турызм», 2 года вучылася ў Сарбоне, потым у Вышэйшай школе Луўра, Нацыянальнай школе гідаў-перакладчыкаў у Парыжы. Выйшла замуж. Працуе ў сферы турыстычнага бізнесу. Мае чатырох дзяцей: Алекса, Вадзіма, Сашу, Віктара. Сын Дзмітрый жыве ў Мінску, працуе на ААТ «Атлант»[3].

Зноскі

  1. а б в Мамлин Юрий Ефимович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  2. а б в Ушел из жизни Архитектор, Коллега, Друг …
  3. СЕМЬЯ С ИСТОРИЕЙ. Лидия Ржецкая, Леонид Рахленко, Генрих Вагнер — три народных артиста в одной семье Архівавана 7 студзеня 2021.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]