Юрый Міхайлавіч Астроўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Юрый Міхайлавіч Астроўскі
Дата нараджэння 29 чэрвеня 1925(1925-06-29)
Дата смерці 31 снежня 1991(1991-12-31) (66 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці урач
Навуковая сфера біяхімія
Месца працы Інстытут біяхіміі Акадэміі навук БССР
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне акадэмік АН БССР
Альма-матар Мінскі медыцынскі інстытут

Юрый Міхайлавіч Астроўскі (29 чэрвеня 1925, Мінск - 31 снежня 1991) — беларускі біяхімік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1986; член-карэспандэнт з 1977), доктар медыцынскіх навук (1965), прафесар (1966). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут (1950). З 1956 г. асістэнт кафедры біяхіміі Віцебскага медыцынскага інстытута, з 1959 г. загадчык кафедры Гродзенскага медыцынскага інстытута. З 1970 г. загадчык Аддзела рэгуляцыі абмену рэчываў АН БССР, з 1985 г. дырэктар Інстытута біяхіміі АН БССР.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы ў галіне вітаміналогіі, рэгуляцыі абмену рэчываў і шэрагу напрамкаў клінічнай біяхіміі (наркалогія, анкалогія). Стварыў арыгінальную канцэпцыю развіцця алкагалізму, якая дае перспектывы лячэння гэтай хваробы. Вывучаў прыроду цэнтраў і груповак на бялку і ў малекуле тыяміну, адказных за пратэідызацыю вітаміну, сфармуляваў асноўныя палажэнні, якія абгрунтоўваюць рацыянальнае прымяненне ў медыцыне антывітамінаў. Шмат увагі надаваў стварэнню ферментатыўнага метаду лячэння ацёку вачэй.

Апублікаваў каля 500 навуковых прац, у тым ліку 9 манаграфій. З'яўляецца аўтарам 15 вынаходніцтваў. 

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Прэмія НАН Беларусі 1995 г. за цыкл работ па метабалізму тыяміну (пасмяротна).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]