Юрый Навумавіч Ліпскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Юрый Навумавіч Ліпскі
Дата нараджэння 22 лістапада 1909(1909-11-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 лістапада 1978(1978-11-24) (69 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці астраном
Навуковая сфера астраномія
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Васіль Рыгоравіч Фясенкаў
Узнагароды і прэміі

Юрый Навумавіч Лі́пскі (22 лістапада 1909, Дуброўна — 24 студзеня 1978, Масква) — савецкі астраном, доктар фізіка-матэматычных навук (1963), прафесар. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ю. Н. Ліпскі нарадзіўся ў Дуброўна (сучасны раённы цэнтр Віцебскай вобласці Беларусі). З 1925 г працаваў электраманцёрам на вагонарамонтным заводзе[1]. У 1933 годзе паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта, які скончыў у 1938 годзе і застаўся ў аспірантуры пад кіраўніцтвам акадэміка В. Р. Фясенкава. У 1941 годзе прыняты на пасаду загадчыка Кучынскай астрафізічнай лабараторыі Дзяржаўнага астранамічнага інстытута імя П. К. Штэрнберга (ДАІШ). З лютага 1942 г. да верасня 1945 г. Ю. Н. Ліпскі у дзеючай арміі, удзельнік баёў на Варонежскім, Украінскім франтах, на тэрыторыі Польшчы, Чэхаславакіі, Германіі[1]. Пасля дэмабілізацыі Ю. Н. Ліпскі на пасадзе асістэнта ДАІШ, у 1948 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. З 1953 года на пасадзе загадчыка Лабараторыі фотаметрыі і спектраскапіі. Адначасова чытаў курс лекцый па тэарэтычнай фізіцы. У 1963 годзе Ю. Н. Ліпскі абараніў доктарскую дысертацыю. З 1964 г. загадчык Аддзела фізікі Месяца і планет ДАІШ.

Памёр Ю. Н. Ліпскі 24 лютага 1978 г. Пахаваны на Ваганькаўскіх могілках у Маскве.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

За баявыя заслугі Ю. Н. Ліпскі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі[1].

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]