Юрый Рыгоравіч Осцік
| Юрый Осцік | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Герб «Трубы» | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Міхаіл Асавіцкі[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|
|||||||
| Смерць | 1546 | ||||||
| Род | Осцікі[1] | ||||||
| Бацька | Рыгор Станіслававіч Осцік[2] | ||||||
| Маці | Аляксандра Свірская | ||||||
| Жонка |
Ганна Храптовіч Марына Мсціслаўская |
||||||
| Дзеці |
ад першага шлюбу: Мікалай, Ян, Ганна, Соф'я ад другога шлюбу: Юрый, Рыгор |
||||||
| Грамадзянства | |||||||
Юрый Осцік (? — 1546 ці 1547) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Маршалак гаспадарскі (1546).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў з роду Осцікаў герба «Трубы», сын Рыгора і Аляксандры Свірскай. Меў братоў Станіслава і Рыгора.
Займаў пасады дзяржаўцы анікштанскага і дарсунішскага, маршалак гаспадарскі ў 1546.
Быў двойчы жанаты. Спачатку ажаніўся з Ганнай, дачкой Івана Літавора Храптовіча. З гэтым шлюбам быў звязаны скандал, бо маці Ганны, Ядвіга Гальшанская, адмовілася прызнаць Юрыя Осціка мужам сваёй дачкі і патрабавала скасавання шлюбу. Каралеўскі суд, аднак, стаў на бок Осціка, і шлюб быў захаваны. Ганна нарадзіла Юрыю сыноў Мікалая і Яна, а таксама дачок Ганну і Соф'ю. Пасля смерці сваёй першай жонкі Юрый паўторна ажаніўся з Марынай, дачкой князя Міхайлы Мсціслаўскага, з якой меў сыноў Юрыя і Рыгора.
Зноскі
- ↑ Antoniewicz M. Protoplaści książąt Radziwiłłów. Dzieje mitu i meandry historiografii — Warszawa: Wydawnictwo DiG, 2011. — С. 114–115. — 423 с. — ISBN 978-83-7181-641-3
- ↑ Antoniewicz M. Protoplaści książąt Radziwiłłów. Dzieje mitu i meandry historiografii — Warszawa: Wydawnictwo DiG, 2011. — С. 113. — 423 с. — ISBN 978-83-7181-641-3
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пазднякоў В. Осцікі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 380. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Генеалогія магнацкіх радоў Рэчы Паспалітай Архівавана 21 верасня 2013.