Рыгор Станькавіч Осцік
Рыгор Станькавіч Осцік | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мікалай Радзівіл | ||||||
Пераемнік | Альбрэхт Гаштольд | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
не пазней за 1478 |
||||||
Смерць |
студзень 1519 |
||||||
Род | Осцікі | ||||||
Бацька | Станіслаў Осцікавіч[d] | ||||||
Жонка | Аляксандра са Свірскіх[d] і Альжбета з Глябовічаў[d] | ||||||
Дзеці | Станіслаў Рыгоравіч Осцік, Юрый Рыгоравіч Осцік і Рыгор Рыгоравіч Осцік |
Рыгор Станькавіч Осцік (Осцікавіч, Остык) (не пазней за 1478[1] — студзень 1519[2]) — намеснік анікштанскі і маршалак гаспадарскі (1492)[1], маршалак дворны літоўскі (1494—1500, 1509–1519), ваявода троцкі (1510—1519).
З роду Осцікаў, сын Станка Осцікавіча.
Браў удзел у маскоўска-літоўскіх войнах (1492—1494, 1500—1503), у бітве на Ведрашы (1500) трапіў у маскоўскі палон. Пасля ўцёкаў з палону кн. К. Астрожскага вераснем 1507 года, іншых палонных закавалі ў кайданы, а некаторых вял.кн. маскоўскі хацеў пакараць смерцю, у тым ліку Рыгора Осціка. Вызвалены з палону ў красавіку 1509 года[2].
Зноў атрымаў урад дворнага маршалка, а пасля заняцця ўрада віленскага ваяводы Мікалаем Мікалаевічам Радзівілам, летам 1510 года стаў ваяводам троцкім[2].
Ажаніўся ў канцы XV ст. з Аляксандрай, дачкой кн. Петкі Раманавіча Свірскага, атрымаў за ёю ў пасаг частку маёнтка Мядзель-Кабыльнік. Меў трох сыноў — Рыгора, Станіслава і Юрыя.
Зноскі
- ↑ а б Рыбчонак, 2018, с. 20
- ↑ а б в Рыбчонак, 2018, с. 21
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Henrikas Valeika. Grigalius Astikas // Visuotinė lietuvių enciklopedija, T. II (Arktis-Beketas). V.: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2002, 96 psl.
- Рыбчонак С. Бітва на Вядрошы 1500 г.: рэальныя і міфічныя удзельнікі // Ваенныя трыумфы Вялікага Княства Літоўскага : зб. навук. арт. / Уст. "Музей «Замкавы комплекс „Мір“»"; Польскі інст-т у Мінску; навук. рэд. М. Н. Гальпяровіч.. — Мір: Музей «Замкавы комплекс „Мір“», 2018. — С. 7-45.
- Ваяводы троцкія
- Нарадзіліся ў Тракаі
- Памерлі ў 1519 годзе
- Памерлі ў Віленскім ваяводстве
- Осцікі
- Асобы
- Маршалкі надворныя літоўскія
- Удзельнікі вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім 1492—1494 гадоў
- Удзельнікі вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім 1500—1503 гадоў
- Старосты анікштанскія
- Маршалкі гаспадарскія