Перайсці да зместу

Юрый Ігаравіч Гумянюк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ю. Гумянюк)
Юрый Ігаравіч Гумянюк
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 24 верасня 1969(1969-09-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 студзеня 2013(2013-01-19) (43 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, паэт, журналіст, празаік, драматург, паланіст
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юрый Ігаравіч Гумянюк (24 верасня 1969, Гродна19 студзеня 2013, Гродна) — беларускі паэт, празаік, журналіст, эсэіст.

Нарадзіўся 24 верасня 1969 года ў Гродне. Скончыў у 1994 годзе Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, аддзяленне паланістыкі, вучыўся ў аспірантуры пры ім. На гродзенскім абласным радыё рыхтаваў літаратурна-мастацкі радыёчасопіс «Кантэкст» (1991–1994). Працаваў журналістам у газетах «Пагоня» (1992, 1995–2001) і «День» (2004), Працаваў загадчыкам літаратурнай часткі Гродзенскага тэатра лялек (1994–2000). З 2002 года — публіцыст беластоцкага месячніка «Czasopis». Працаваў для Беларускай службы Польскага радыё для Замежжа і для польскага беларускамоўнага Радыё Рацыя. Жыў у Гродне.

Загінуў 19 студзеня 2013 года пры нявысветленых абставінах, выпаў з 9 паверха гродзенскага інтэрната па вуліцы Сухамбаева, размешчанага побач з яго домам. Пахаваны на могілках Сакрэт у Гродне[1].

Аўтар кніг паэзіі: «Водар цела» (Полацк, 1992), «Твар Тутанхамона» (Полацк, 1994), «Рытуал» (Полацк, 1999), «Вуліца тыгровых архідэй. Вершы 1987-2002» (Беласток, 2003).

Аўтар няскончанага рамана «Апосталы нірваны» (кн. першая 1995( надрукавана ў «Калосьсе», № 2 – 3, 1995); п'ес для дзяцей «Баль у барона Мюнхаўзена» (1993), «Таямніца залатога пярсьцёнку» (1998), «Каляднае падарожжа» (1999), пастаўленых у Гродзенскім тэатры лялек; дакументальнай сагі «Прывід даўніх Крэсаў» (2004–2005); шэрагу крытычных артыкулаў пра літаратуру, выяўленчае мастацтва і тэатр. Сурэдактар літаратурна-мастацкага альманаха «Калоссе».

Беларускія рок-гурты «Грунвальд», «Айша» (Jungle X-mas), а таксама асобныя выканаўцы стварылі на тэксты Юрыя Гуменюка каля двух дзясяткаў песень.

У творчасці Гумянюка можна знайсці вершы гомаэратычнага характару, між іншым Ружавокі дракон апублікаваны ў зборніку Кола, выдадзеным у Гродна ў 1993 гадзе[2].

Зноскі

  1. Гаўрук — Жалязняк – Белліт  (14 ліпеня 2023). Праверана 19 жніўня 2024.
  2. Валодзін У. Квір-гісторыя Беларусі другой паловы ХХ стагоддзя: спроба набліжэння. — Мінск, 2016. — С. 63.