Юрый Герасімавіч Рудзько
Юрый Герасімавіч Рудзько | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 27 чэрвеня 1913 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 лютага 1948 (34 гады) |
Пахаванне | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | празаік, драматург, нарысіст |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Юрый Герасімавіч Рудзько (27 чэрвеня 1913, г. Бабруйск, Магілёўская вобласць — 4 лютага 1948) — беларускі празаік, драматург, нарысіст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 27 чэрвеня 1913 года ў Бабруйску Магілёўскай вобласці. Скончыў у 1933 годзе Беларускі вышэйшы педагагічны інстытут. Працаваў у газеце «Чырвоная змена» і «Літаратура і мастацтва». Друкаваўся з 1931 года[1].
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1947 года[2].
Памёр 4 лютага 1948 года[1]. Пахаваны на Ваенных могілках Мінска[2].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар аповесцей «Над Одэрам» (нап. 1945), «Сакрэт маладосці» (нап. 1947), «Пястаўская зямля» (1947), зборніка нарысаў «Размова па шчырасці» (з Іларыем Дуброўскім, 1935), п’ес «Канец маскараду» (з У. Стэльмахам, пастаўлена ў 1938), «Дарагі госць» (1950). Асноўныя тэмы пасляваеннай творчасці — Вялікая Айчынная вайна, пасляваеннае будаўніцтва ў вёсцы[1].
Творы перакладзены на рускую і ўкраінскую мовы. Апублікаваны з зборніках «Белорусские рассказы» (Ленінград, 1952) і «Білоруські оповідання» (Кіеў, 1949)[3].
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Слава дружбе. Мн., 1950.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Рудзько Юрый Герасімавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- ↑ а б Раманаў — Станкевіч – Белліт (14 ліпеня 2023). Праверана 14 чэрвеня 2024.
- ↑ Юрый Герасімавіч Рудзько ў Зводным электронным каталогу бібліятэк Беларусі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рудзько Юрый Герасімавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Нарадзіліся 27 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1913 годзе
- Нарадзіліся ў Бабруйску
- Памерлі 4 лютага
- Памерлі ў 1948 годзе
- Пахаваныя на Вайсковых могілках (Мінск)
- Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
- Супрацоўнікі газеты «Чырвоная змена»
- Супрацоўнікі газеты «Літаратура і мастацтва»
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Пісьменнікі Беларусі
- Драматургі Беларусі