Ягана Шпіры
Ягана Шпіры | |
---|---|
Johanna Louise Heusser | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Ягана Луіза Гойсер |
Дата нараджэння | 12 чэрвеня 1827 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 ліпеня 1901 (74 гады) |
Месца смерці |
|
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Ёган Якаб Гойсер[d] |
Маці | Мета Гойсер-Швайцэр[d] |
Муж | Johann Bernhard Spyri[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца |
Жанр | дзіцячая і падлеткавая літаратура |
Мова твораў | нямецкая |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Яга́на Шпі́ры (ням.: Johanna Spyri, joˈhana ˈʃpiːri), пры нараджэнні Ягана Луіза Гойсер (ням.: Johanna Louise Heusser; 12 чэрвеня 1827, Гірцэль, Швейцарыя — 7 ліпеня 1901, Цюрых, Швейцарыя) — швейцарская дзіцячая пісьменніца, найбольш вядомая сваёй кнігай «Гайдзі».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў сельскай мясцовасці, улетку дзяцінства праводзіла ў ваколіцах Кура (Граўбюндэн), які пазней апіша ў сваіх творах.
У 1852 годзе выйшла за адваката Бернгарда Шпіры. Жывучы ў Цюрыху, пачала апісваць жыццё ў вёсцы. Першая аповесць «Нататка на Вроневай магіле», якая апавядае пра жыццё жанчыны пад хатнім гвалтам, выйшла ў 1880. У наступным годзе з'явіліся гісторыі для дзяцей і падлеткаў, сярод якіх быў і раман «Гайдзі», якія пісьменніца напісала за чатыры тыдні. «Гайдзі» — гісторыя пра дзяўчынку-сірату, што жыве з дзедам у швейцарскіх Альпах; відарысы ў рамане апісаныя вельмі маляўніча.
Муж Яганы і адзіны іх сын Бернард памерлі ў 1884 годзе. Пасля гэтага яна прысвяціла сябе дабрачыннасці і напісала больш за 50 апавяданняў. Пахаваная побач з сям’ёй на могілках Зыльфельд-А ў Цюрыху.
Ушанаванне памяці
[правіць | правіць зыходнік]У Швейцарыі пісьменніцу вельмі шануюць; яе партрэт выдадзены на марцы ў 1951 годзе і выбіты на памятнай манеце ў 20 франкаў у 2009.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118616455 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118616455 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ Loacker N., Hänsli C. Where Zurich Comes to Rest - The Cemeteries of the City of Zurich — Zürich: Orell Füssli, 1998. — S. 288. — ISBN 3-280-02809-4
- ↑ Johanna Spyri
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ягана Шпіры
- Праект «Гутэнберг»
- Творы Яганы Шпіры на LibriVox
- Творы Яганы Шпіры на Classicreader