Ягорава гара
Ягорава гара | |
---|---|
Жанр | Фолк-музыка |
Гады | 2013-па сённяшні дзень |
Краіна | Беларусь |
Горад | Гомель |
Мова песень | Беларуская |
Склад |
Ягор Палешук Ірына Глушэц Зося Бабакова Кацярына Магонава |
«Ягорава Гара» — беларускі музычны праект, які выконвае музыку ў стылі фолк.
Удзельнікі музычнага праекту імкнуцца раскрываць сучаснай моладзі глыбіню старажытнай народнай музычнай культуры праз апрацоўку традыцыйных песень Гомельшчыны (Беларусь). У праекце выкарыстоўваюцца вельмі разнастайныя музычныя стылі. Рэпертуар складаюць акустычныя і электронныя кампазіцыі. Іх аснову ўтвараюць песні, запісаныя ўдзельнікамі праекту ў экспедыцыях па Гомельскай вобласці. Музычны бок праекту характарызуецца імкненнем перадаваць перанятую ад носьбітаў традыцыйную манеру народных спеваў.[1]
Музычны фолк-праект «Ягорава Гара» пачаў сваю канцэртную дзейнасць у 2013 годзе. Яго стваральнікам з'яўляецца Ігар Архіпаў, які для творчасці выбраў псеўданім Ягор Палешук. Ягор з'яўляецца прадзюсарам, кампазітарам і аранжыроўшчыкам музычнага праекту. Назва «музычны праект» прадугледжвае пры наяўнасці асноўнага складу ўдзельнікаў магчымасць запрашэння іншых музыкаў для выступаў і запісаў асобных кампазіцыяў і праграм. За 3 гады творчай дзейнасці ў праекце «Ягорава Гара» прынялі ўдзел больш за 10 чалавек.
Асноўнымі ўдзельнікамі праекту з'яўляюцца Ягор Палешук, Ірына Глушэц, Зося Бабакова. Ягор Палешук іграе на гуслях, колавай ліры, гітары, дудзе, жалейках, флейтах, бубне, сінтэзатары. Таксама Ягор піша музыку з дапамогай медыястудыі. Ірына грае на ліры, гудку, цымбалах, бубне. Зося спявае, іграе на флейце, дудзе, жалейцы, сапёлцы, асвойвае скрыпку. У 2016 годзе да гурта дадаліся Кацярына Магонава (спевы, перкусія, гудок, сінтезатар), Юрый Яжоў — барабаны, перкусія, Таццяна Яжова — бубен, джамбэ, дарбука, перкусія. Ірына і Кацярына выконваюць ролю вядучых вакалістак. Усе ўдзельнікі валодаюць ударнымі, шумавымі інструмантамі і акарынамі.
Музычны праект «Ягорава гара» двойчы намінант на прысуджэнне этнамузычнай Прэміі «МИРА» (2013, 2015 гг.) на Міжнародным фестывалі этнічнай музыкі і рамёстваў «МИР Сибири» (п. Шушанскае, Краснаярскага краю, Расія). Лаўрэат І ступені VIII Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва «Берагіня» (за захаванне этнамузычнай спадчыны беларусаў у 2014 г.). Уладальнік Дыплома пераможцы ў намінацыі «Адраджэнне і развіццё нацыянальных традыцый» агляду-конкурсу аматарскай творчасці сярод прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў Цэнтральнага раёна г. Гомеля 2014 года.
У лютым 2016 года праект «Ягорава гара» выдаў першы студыйны альбом.[2]
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- ЯГОРАВА ГАРА. Архівавана 16 лютага 2017. Тузін Гітоў. Слушны музычны партал.
- ЯГОРАВА ГАРА Афіцыйная старонка ВКонтакте
- ЯГОРАВА ГАРА. Yagorava Gara soundcloud.com