Перайсці да зместу

Ягор Валер’евіч Сямёнаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Ягор Сямёнаў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Ягор Валер’евіч Сямёнаў
Нарадзіўся 6 студзеня 1988(1988-01-06)[1] (38 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 174 см
Вага 71 кг[3]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Астравец
Нумар 10
Клубная кар’ера[* 1]
2005 Беларусь Змена-2 (Мінск) 10 (0)
2010 Беларусь Вігвам (Смалявічы) 32 (12)
2011 Беларусь Клечаск 30 (5)
2012 Беларусь Гарадзея 0 (0)
2012 →  Беларусь Смаргонь 24 (5)
2013 Беларусь Смаргонь 23 (4)
2014—2015 Беларусь Смалявічы-СТІ 58 (14)
2016—2017 Беларусь Крумкачы (Мінск) 32 (1)
2017—2018 Беларусь Прамень (Мінск) 39 (7)
2019—2021 Беларусь Слуцк 73 (5)
2022 Беларусь Смаргонь 24 (4)
2023— Беларусь Астравец
  1. ↑ Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 14 ліпеня 2023.

Ягор Сямёнаў (нар. 6 студзеня 1988, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Астравец».

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец мінскай «Змены», у 2005 годзе выступаў за фарм-клуб «Змена-2», аднак з-за праблем са здароўем вымушаны быў скончыць кар’еру. Пазней вучыўся ва ўніверсітэце і працаваў, гуляючы ў футбол на аматарскім узроўні. Пазнейшае абследаванне выявіла, што праблемы са здароўем прайшлі[4].

У 2010 годзе пачаў гуляць за смалявіцкі «Вігвам» у Другой лізе. Пасля паспяховага сезона (стаў найлепшым бамбардзірам каманды з 12 галамі) атрымаў прапанову ад «Клечаска». У студзені 2012 года падпісаў кантракт з «Гарадзеяй»[5], аднак у красавіку таго ж года быў аддадзены ў арэнду ў «Смаргонь»[6]. На наступны год ужо стаў іграком «Смаргоні» на трывалай аснове, а ў 2014 годзе вырашыў перайсці ў «Смалявічы-СТІ», дзе стаў адным з асноўных ігракоў.

У лютым 2016 года прыбыў на прагляд у стан дэбютанта Вышэйшай лігі — футбольнага клуба «Крумкачы»[7] і ў сакавіку падпісаў кантракт. 2 красавіка 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць «Белшыны» (1:1). Спачатку ў асноўным выхадзіў на замену, аднак у канцы сезона замацаваўся ў стартавым складзе «Крумкачоў» на пазіцыі левага паўабаронцы. Сезон 2017 пачынаў у асноўным складзе каманды, пазней стаў часцей выхадзіць на замену ці заставацца на лаўцы запасных. У ліпені 2017 года па пагадненні бакоў пакінуў «Крумкачы»[8].

У жніўні 2017 года далучыўся да мінскага «Промня»[9], якому па выніках сезона 2017 дапамог выйсці ў Вышэйшую лігу. У сезоне 2018 быў адным з асноўных ігракоў каманды.

У студзені 2019 года перайшоў у «Слуцк»[10], дзе стаў адным з асноўных ігракоў, толькі ў канцы сезона 2019 стаў часцей заставацца на лаўцы запасных. У снежні 2019 года падоўжыў пагадненне са «Слуцкам»[11]. У сезоне 2020 быў трывалым іграком стартавага складу. У студзені 2021 года стала вядома, што Сямёнаў застаецца ў «Слуцку»[12]. У 2021 годзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У снежні 2021 года па пагадненні бакоў пакінуў слуцкі клуб[13].

У лютым 2022 года папоўніў склад «Смаргоні». Стаў капітанам каманды, дапамог клуб па выніках сезона 2022 вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У пачатку 2023 года трэніраваўся з камандай, аднак новы кантракт не быў падпісаны, таму не трапіў у заяўку «Смаргоні» на сезон і не ўдзельнічаў у афіцыйных матчах.

У ліпені 2023 года перайшоў у «Астравец»[14].

Статыстыка выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2005Д3Змена-2Беларусь101
2010Д3ВігвамБеларусь3212
2011Д2КлечаскБеларусь305
2012Д2СмаргоньБеларусь245
2013Д2СмаргоньБеларусь234
2014Д2Смалявічы-СТІБеларусь288
2015Д2Смалявічы-СТІБеларусь306
2016Д1КрумкачыБеларусь251
2017 (1)Д1КрумкачыБеларусь70
2017 (2)Д2ПраменьБеларусь154
2018Д1ПраменьБеларусь243
2019Д1СлуцкБеларусь211
2020Д1СлуцкБеларусь264
2021Д1СлуцкБеларусь260
2022Д2СмаргоньБеларусь244

Грамадзянская пазіцыя

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[15].

Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння народных пратэстаў у 2020 годзе[16][17].

  1. ↑ Egor Semenov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. ↑ https://www.transfermarkt.com/egor-semenov/profil/spieler/233967
  3. ↑ https://www.pressball.by/footballstat/egor_semenov/
  4. ↑ Егор Семенов: «Два года не могу отдать Филипенко 250 долларов. Пусть он не обижается»
  5. ↑ «Городея» пополнилась тремя футболистами
  6. ↑ Последние изменения
  7. ↑ Футбол. Егор Семенов и Виктор Чигирев находятся на просмотре в «Крумкачах»
  8. ↑ Егор Семенов расторг контракт с «Крумкачами»
  9. ↑ Семенов, Каминский и Кравчук стали игроками «Луча»
  10. ↑ Егор Семенов сменил "Луч" на "Слуцк"
  11. ↑ Семенов продлил соглашение со "Слуцком"
  12. ↑ Велько, Бобко и Семенов продлили контракты со "Слуцком"
  13. ↑ Егор Семенов покинул "Слуцк"
  14. ↑ Два игрока присоединились к "Островцу" (руск.). football.by (13 ліпеня 2023). Праверана 14 ліпеня 2023.
  15. ↑ 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА
  16. ↑ Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
  17. ↑ Подписи. Праверана 8 снежня 2020.