Ядвіга Эдуардаўна Скарабагатая

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ядвіга Скарабагатая
Пол жанчына
Спецыялізацыя лёгкая атлетыка, веласпорт, лыжныя гонкі і біятлон[1]
Нарадзілася 10 чэрвеня 1968(1968-06-10) (52 гады)
Грамадзянства

Ядвіга Эдуардаўна Скарабагатая (нар. 10 чэрвеня 1968, в. Вікшняны Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларуская спартсменка, пераможца і неаднаразовы прызёр Паралімпійскіх гульняў, чэмпіянатаў свету і Еўропы, заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Узнагарождана медалём «За працоўныя заслугі» і Ордэнам Пашаны. У 2014 годзе Ядвіга Скарабагатая была сцяганосцам зборнай каманды Беларусі на Паралімпійскіх гульнях у Сочы.

Біаграфія[правіць | правіць зыходнік]

У сувязі з праблемамі са зрокам, бацькі былі вымушаны аддаць Ядвігу ў Правамастоўскую школу-інтэрнат для дзяцей са слабым зрокам. У школе дзяўчынка стала займацца спортам: спачатку лёгкай атлетыкай, потым лыжным спортам. У дарослым узросце яны разам пераехалі ў Гродна, дзе працавалі на на заводзе «Фільтр» аб’яднання «БелТІЗ» і працягвалі займацца спортам.

Першая замежная камандзіроўка была ў Польшчу. Яна ўвайшла ў зборную каманду Гродзенскай вобласці ад Беларускага таварыства інвалідаў па зроку.

Паралімпійскі дэбют адбыўся ў Атланце ў 1996 годзе, дзе яна заваявала «бронзу» ў кіданні дзіды.

У 2017 годзе вышла кніга гродзенскай пісьменніцы Ірыны Фамянковай «Встречный ветер. Повесть о Ядвиге Скоробогатой».

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Бронзавы медаль / Легкая атлетыка (кіданне дзіды) / X летнія Гульні (Атланта, 1996).
  • Залаты медаль / Лыжныя гонкі (класіка 5 км; канёк 10 км) / VIII зімовыя Гульні (Солт-Лэйк-Сіці, 2002).
  • Сярэбраны медаль / Лыжныя гонкі (15 км; эстафета 3 х 2,5 км) / IX зімовыя Гульні (Турын, 2006).
  • Бронзавы медаль / Лыжныя гонкі (10 км).
  • Бронзавы медаль / Лыжныя гонкі (15 км; эстафета 3 х 2,5км) / X зімовыя Гульні (Ванкувер, 2010).
  • Бронзавы медаль / Лыжныя гонкі (класіка 15 км) / XI зімовыя Гульні (Сочы, 2014).

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 29 мая 2019.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Веселуха, Е. Сильная женщина с добрым сердцем / Екатерина Веселуха; фото Михаила Исаченко // Гродзенская праўда. — 2018. — 11 красавіка. — С. 10.
  • Скоробогатая, Я. Беги, Ядя, беги / Я. Скоробогатая // Обозреватель. — 2006. — 31 марта. — С. 12.
  • Скоробогатая, Я. «Считаю только золото» / Я. Скоробогатая // Перспектива (Гродненский район). — 2009. — 15 апреля. — С. 27.
  • Фоменкова, И. В. Встречный ветер : документальная повесть [о Ядвиге Скоробогатой] / Ирина Фоменкова. — Гродно : Гродненская типография, 2017. — 79, [7] с., [8] л. ил. — (Звезды гродненского спорта).