Якаў Ігнатавіч Ганчароў
Якаў Ігнатавіч Ганчароў | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 сакавіка 1914 |
Месца нараджэння |
в. Зялёнкі, Расійская імперыя (цяпер Казлоўка, Мсціслаўскі раён, Магілёўская вобласць Беларусі) |
Дата смерці | 26 сакавіка 1982 (68 гадоў) |
Месца смерці |
г. Мсціслаў, Беларуская ССР, СССР |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Званне | |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
У адстаўцы | Маёр |
Якаў Ігнатавіч Ганчароў (5 красавіка 1914, в. Зялёнкі (цёпер Казлоўка) Мсціслаўскі раён — 26 сакавіка 1982, г. Мсціслаў) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, начальнік сувязі эскадрыллі 96-га гвардзейскага бамбавальнага авіяцыйнага палка 301-й бамбавальнай авіяцыйнай дывізіі 3-га бамбавальнага авіяцыйнага корпуса 16-й паветранай арміі 1-га Беларускага фронту, гвардыі старшы лейтэнант. Герой Савецкага Саюза.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Беларус. Скончыў 7 класаў школы.
У 1929—1931 гадах працаваў старшынёй калгаса «Чырвоны партызан».
Прызваны ў Чырвоную Армію ў снежні 1932 года. У 1937 годзе скончыў Нерчынскую школу малодшых авіяцыйных спецыялістаў. Удзельнік баёў з японскімі войскамі на рацэ Халхін-Гол у 1939 годзе.
У час Вялікай Айчыннай вайны ў дзеючай арміі — з чэрвеня 1941 года. 24 чэрвеня 1941 г. бамбіў варожыя войскі на шашы Гродна — Маладзечна. Дастаўляў зброю і боепрыпасы партызанам злучэння С. А. Каўпака.
Член ВКП(б)/КПСС з 1942 года. Змагаўся на Заходнім, Бранскім, Паўднёва-Заходнім, Сталінградскім, Данскім, Цэнтральным, Беларускім, 1-м Беларускім франтах.
У складзе 270-й бамбавальнай авіяцыйнай дывізіі 8-й паветранай арміі Сталінградскага фронту і 223-й бамбавальнай дывізіі 16-й паветранай арміі Данскога фронту — удзельнічаў у Сталінградскай бітве. На Цэнтральным фронце ў складзе 301-й бамбавальнай дывізіі 16-й паветранай арміі Цэнтральнага фронту ўдзельнічаў у абарончай часткі Курскай бітвы, а затым — у Арлоўскай наступальнай аперацыі.
Начальнік сувязі эскадрыллі 96-га гвардзейскага бамбавальнага авіяцыйнага палка гвардыі старшы лейтэнант Якаў Ганчароў да сакавіка 1945 года здзейсніў 221 баявы вылет, у паветраных баях збіў асабіста 1 і ў групе 3 варожых самалёта. Усяго да моманту заканчэння вайны здзейсніў 244 баявых вылеты.
Удзельнік вызвалення гарадоў: Харкава, Кіева, Гомеля, Бабруйска, Мінска, Брэста, баёў на тэрыторыі Германіі.
Пасля заканчэння вайны Я. І. Ганчароў працягваў службу ў Савецкай Арміі. У 1951 годзе скончыў курсы ўдасканалення афіцэрскага складу пры 1-м Маскоўскім Чырванасцяжным вучылішчы сувязі. З 1954 года маёр Якаў Ганчароў — у запасе.
Потым жыў і працаваў у Мсціславе. Памёр 26 сакавіка 1982 года, пахаваны ў Мсціславе[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 мая 1946 года за мужнасць і гераізм, праяўленыя пры нанясенні бамбавальных удараў па ворагу, гвардыі старэйшаму лейтэнанту Ганчарову Якаву Ігнацьевічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 7038).
- Узнагароджаны таксама чатырма ордэнамі Чырвонага Сцяга), трыма ордэнамі Чырвонай Зоркі, а таксама медалямі «За баявыя заслугі», «За абарону Сталінграда», «За вызваленне Варшавы», «За ўзяцце Берліна», «За перамогу над Германіяй» і іншымі.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- Імем Героя названая вуліца ў Мсціславе.
Зноскі
- ↑ Дорогами войны: Мстиславский район Архівавана 4 сакавіка 2016..
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ганчароў Якаў Ігнатавіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 151. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
- Ганчароў Якаў Ігнатавіч: Героі Савецкага саюза — нашы землякі// Памяць: Мсціслаўскі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі.—Мн., 1999.—С. 247—248.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Якаў Ігнатавіч Ганчароў на сайце «Героі краіны»
- Гончаров Яков Игнатьевич. (руск.)
- Гончаров Яков Игнатьевич. (руск.)
- Перестрелка с фашистами Архівавана 20 кастрычніка 2014.. (руск.)
- Нарадзіліся 23 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1914 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Мсціслаўскім раёне
- Памерлі 26 сакавіка
- Памерлі ў 1982 годзе
- Памерлі ў Мсціславе
- Пахаваныя ў Мсціславе
- Ваенныя лётчыкі СССР
- Военачальнікі СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Сталінграда»
- Узнагароджаныя медалём «За вызваленне Варшавы»
- Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Берліна»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Нарадзіліся 5 красавіка
- Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны
- Члены КПСС