Яльмар Сёдэрберг
Яльмар Сёдэрберг | |
---|---|
шведск.: Hjalmar Söderberg | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 2 ліпеня 1867[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 кастрычніка 1941[1][3][…] (74 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Жонка | Märta Söderberg[d] |
Дзеці | Tom Söderberg[d], Mikael Söderberg[d], Betty Söderberg[d] і Dora Söderberg[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | журналіст, перакладчык, драматург, паэт, раманіст, рысавальнік, пісьменнік, літаратурны крытык |
Гады творчасці | з 1895 |
Мова твораў | шведская мова |
Прэміі |
Галоўная прэмія Дзевяці[d] (1934) |
soderbergsallskapet.se (шведск.) | |
![]() |
Яльмар Сёдэрберг (шведск.: Hjalmar Söderberg; 2 ліпеня 1869, Стакгольм — 14 кастрычніка 1941, Капенгаген) — шведскі пісьменнік.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Яльмар Сёдэрберг працаваў у розных жанрах: пісаў апавяданні, раманы, фельетоны, вершы, рэцэнзіі, п’есы, нарысы па гісторыі рэлігіі і інш. Дэбютны раман «Памылкі» (Förvillelser) выйшаў у 1895. Кніга выклікала вялікія дэбаты, многія палічылі яе амаральнай. У 1898 выйшаў зборнік апавяданняў «Гісторыі» (Historietter), ён змяшчае ў т.л. апавяданне «Футра» — гісторыю пра доктара Хэнка, паводле якой у Швецыі былі знятыя два кароткаметражныя фільмы (1966 і 2008). Усяго Я. Сёдэрберг напісаў пяць зборнікаў апавяданняў. Вяршыняй яго творчасці стаў дзённікавы раман «Доктар Глас» (Doktor Glas), у якім галоўны герой забівае пастара, якога лічыць цалкам амаральнай асобай.
Для яго твораў характэрнае перапляценне супрацьлеглых настрояў і тэмаў: гуллівасці і сур’ёзнасці, пакутаў і жорсткасці, абыякавасці і прадпрымальнасці. Ён выдатна перадаў атмасферу Стакгольма і настрой свайго часу, пры гэтым закранае ў творчасці «вечныя тэмы». Творы Я. Сёдэрберга перакладзеныя амаль на 30 моваў, многія экранізаваліся, паводле іх ставіліся спектаклі.
Яльмар Сёдэрберг займаўся таксама мастацкім перакладам. Перакладаў творы Анатоля Франса, Генрыха Гейнэ, Гі дэ Мапасана і інш.
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]- «Футра» / Перакл. А. Башарымавай (2014)[5]
Зноскі
- ↑ а б в г Мацевич А. А. Сёдерберг // Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 6. — С. 721.
- ↑ Hjalmar Emil Frederik Söderberg // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ а б в Сёдерберг Яльмар // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 30 чэрвеня 2024.
- ↑ Падарунак на Каляды: зборнік святочнага апавядання / Укладанне Ганна Янкута. — Мінск : Кнігазбор, 2014. — 196 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; Бібліятэка часопіса «ПрайдзіСвет» «PostScriptum»). — ISBN 978-985-7119-15-8
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]![]() |
Яльмар Сёдэрберг на Вікісховішчы |
---|
- prajdzisvet.org Архівавана 2 студзеня 2021.
- Нарадзіліся 2 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1867 годзе
- Нарадзіліся ў Стакгольме
- Памерлі 14 кастрычніка
- Памерлі ў 1941 годзе
- Памерлі ў Капенгагене
- Пахаваныя ў Капенгагене
- Выпускнікі Упсальскага ўніверсітэта
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў 1869 годзе
- Перакладчыкі з французскай мовы
- Пісьменнікі Швецыі
- Шведскамоўныя пісьменнікі