Янка Антонавіч Багдановіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Янка Антонавіч Багдановіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 4 (17) лістапада 1906
Месца нараджэння
Дата смерці 13 ліпеня 1990(1990-07-13) (83 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці мемуарыст, публіцыст, пісьменнік, паэт
Мова твораў беларуская

Янка Антонавіч Багдановіч (псеўданімы і крыптанім: Я. Ваўштолскі; Янка Ваўштолскі; Я. Б.; 4 (17) лістапада 1906, в. Гірбінята Ашмянскага павета, Віленскай губерні, цяпер Валожынскі раён, Мінская вобласць — 13 ліпеня 1990, Вільня) — беларускі празаік, паэт, публіцыст, мемуарыст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля смерці бацькоў у 1918 жыў і выхоўваўся ў Барунскім і Віленскім дзіцячых прытулках, якія былі арганізаваны ў час Першай сусветнай вайны беларускай інтэлігенцыяй. У 1927 скончыў Віленскую беларускую гімназію. Да 1941 працаваў у друкарні імя Ф. Скарыны.

Публікаваўся з 1930. Адзін з выдаўцоў часопіса «Шлях моладзі» (1929-38). У гады 2-й сусветнай вайны вучыўся ў Віленскай настаўніцкай семінарыі; адначасова і пасля заканчэння яе настаўнічаў. У 1952 паступіў у Нова-Віленскі педагагічны інстытут, але ў жніўні таго ж года арыштаваны і сасланы ў Варкуту. Рэабілітаваны ў вер. 1956. Вярнуўся ў Вільню, дзе працягваў настаўнічаць. Скончыў педагагічны інстытут. Напісаў кніжку ўспамінаў, якая выйшла пасля яго смерці[1]. Пахаваны на віленскіх могілках Саўлес.

Зноскі

  1. Янка Багдановіч. На жыццёвым шляху: успаміны. — Мн .: Мастацкая літаратура, 1992. — 142 с. — 1 800 экз. — ISBN 5-340-00716-2.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]