Янук Касцевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Янук Касцевіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 15 мая 1857(1857-05-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 1926
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Мова твораў беларуская

Янук Касцевіч (15 мая 1857, Будслаў — 1926) — беларускі паэт, пісаў творы пад псеўданімам «Літоўскі беларус».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 15 мая 1857 года ў мястэчку Будслаў Вілейскага павета Віленскай губерні Расійскай імперыі (цяпер Мядзельскі раён, Мінская вобласць). Скончыў Будслаўскае прыходскае вучылішча. Пасля службы ў войску з 1882 па 1913 год жыў у Лібаве (Латвія), затым пераехаў у Палангу (Літва). У 1916 годзе жыў у Петраградзе. Пісаў на беларускай мове вершы і паэмы, сярод якіх «Кароста» і «Флякі» (1916). Падпісваўся псеўданімам Літоўскі беларус. Яго пяру належыць паэма «Князь Вітаўт» пра барацьбу ўладароў Вялікага Княства Літоўскага супраць татараў. Касцевіч сябраваў з літоўскім грамадскімі і культурнымі дзеячамі — паэтам Майронісам, навукоўцам Ё. Басанавічусам, публіцыстам К. Прыпялянісам.