Ян Антоні Гараін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ян Антоні Гараін
Шранява
Шранява
24-ы ваявода берасцейскі
23 лістапада 1768 — 1777
Папярэднік Караль Юзаф Сапега
Пераемнік Мікалай Тадэвуш Лапацінскі
пасол на Сойм Рэчы Паспалітай[d]
27-ы кашталян берасцейскі
15 снежня 1764 — 23 лістапада 1768
Папярэднік Андрэй Абрамовіч
Пераемнік Марцін Матушэвіч
староста магілёўскі[d]
падчашы віленскі[d]
пісар гродскі віленскі[d]
падваявода віленскі[d]
падкаморы віленскі[d]
староста ялоўскі[d]
харунжы віленскі[d]
гараднічы віленскі[d]
дзераўнічы віленскі[d]

Нараджэнне 1686[1]
Смерць чэрвень 1777[2]
Род Гараіны[d]
Бацька Фларыян Казімір Гараін[d]
Маці Ганна Элеанора Ардынец[d]
Жонка Яанна Элеанора з Путкамераў[d] і каля Моніка з Зялінскіх[d][3]
Дзеці Міхал Пётр Гараін[d] і Jan Nepomucen Horain[d]
Член у
Узнагароды
ордэн Святога Станіслава

Ян Антоній Гараін (польск.: Jan Antoni Horain, 1686 — 1777) — дзяржаўны дзеяч і ўраднік Рэчы Паспалітай.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхецкага роду Гараінаў герба «Шранява». Сын Фларыяна Казіміра Гараіна і Ганны Элеаноры Ардынец. Нарадзіўся ў 1686 годзе. У маладосці падтрымліваў партыю Станіслава Ляшчынскага, ваяваў супраць караля Аўгуста II. Але пасля памірыўся з каралём.

У 1720 годзе прызначаны віленскім пісарам гродскім. У 1729 годзе ён быў адным з тых, хто сарваў пасяджэнне Варшаўскага сойма. У 1731 годзе стаў віленскім чашнікам, а ў 1748 годзе — віленскім падкаморым. Адначасова выконваў абавязкі віленскага падваяводы. У 1733 г. атрымаў магілёўскае і ялоўскае староствы.

У 1764 годзе прызначаны кашталянам берасцейскім. У тым жа годзе быў прадстаўніком ад Віленскага ваяводства на сойме, дзе быў выбраны ў Скарбовую камісію Вялікага Княства Літоўскага. У 1765 годзе ўзнагароджаны ордэнам Святога Станіслава.

У 1768 годзе быў прызначаны берасцейскім ваяводам. Ён займаў пасаду да сваёй смерці ў 1777 годзе. У 1768 годзе ён далучыўся да Барскай канфедэрацыі, якую пакінуў у 1772 годзе.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Двойчы быў жанаты. Першы раз з Яаннай Элеанорай з Путкамераў, дачкой стольніка інфлянцкага Ваўжынца Путкамера. З ёй дзеці[4]:

У другім шлюбе з Монікай Свінкай Зялінскай. З ёй дзеці[4]:

  • Казімір Тадэвуш
  • Ян Непамуцэн
  • Юзаф

Зноскі

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Seweryn Uruski «Rodzina. Herbarz Szlachty Polskiej» (tom 5, s. 178—180, Horainowie herbu Szreniawa)
  • Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego, t. I, Warszawa 2006, s. 391.