Перайсці да зместу

Ян Галер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ян Галер
Род дзейнасці гандляр кнігамі, друкар, выдавец
Дата нараджэння 1467[1]
Месца нараджэння
Дата смерці каля 1525[1] ці 1525
Грамадзянства
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ян Га́лер (польск.: Jan Haller, ням.: Johann Haller; 1467, Ротэнбург-об-дэр-Таўбер — 1525) — нямецкі кнігавыдавец, купец.

Тытульны аркуш выдання лістоў Феафілакта Сімакаты, перакладзеных Мікалаем Капернікам

У 1505—1525 у сваёй друкарні ў Кракаве надрукаваў 251 кнігу, пераважна на лацінскай мове. Выдадзеная літаратура вызначалася гуманістычным зместам. Акрамя царкоўных кніг і падручнікаў друкаваў працы выкладчыкаў універсітэта, гуманістаў (Сакран, Корвін, Урсін, Эразм Ратэрдамскі, Павел з Кросна, Я. Вісліцкі і інш.), творы антычных класікаў. У выданнях карыстаўся гербамі Польшчы, ВКЛ, Кракава, а таксама меў уласную манаграму.

Кнігі з друкарні Галера распаўсюджваліся і ў Беларусі. На думку беларускага даследчыка В. І. Дарашкевіча, Галер, мог быць знаёмы з Ф. Скарынам.

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Record #123913934 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 5 кастрычніка 2018.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #123913934 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.