Ян Мікалай Масальскі
| Ян Мікалай Масальскі | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Герб «Масальскі III» | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Казімір Адрыян Масальскі | ||||||
| Пераемнік | Яўхім Патоцкі | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне | 1728[1][2][…] | ||||||
| Смерць |
27 студзеня 1763[2][3][…] |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Род | Масальскія[3] | ||||||
| Бацька | Міхал Юзаф Масальскі[4][5] | ||||||
| Маці | Францішка з Агінскіх[d][4] | ||||||
| Жонка | няма | ||||||
| Дзеці | няма | ||||||
| Званне | палкоўнік[3][6] | ||||||
| Узнагароды | |||||||
Ян Мікалай Масальскі (1728 — 27 студзеня 1763) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Староста ваўкавыскі і радашковіцкі, палкоўнік артылерыі ВКЛ (1748), падчашы ВКЛ з 1756, пасол на соймы 1744, 1746, 1750.
Належаў да групоўкі Чартарыйскіх, праціўнікаў караля польскага і вялікага князя літоўскага Аўгуста III.
Быў абраны дэпутатам Трыбунала ВКЛ у 1761 і прэтэндаваў на пасаду маршалка. У выніку процідзеяння палітычных праціўнікаў яе не атрымаў, але яму было абяцана, што стане маршалкам наступнага Трыбунала. Абраны дэпутатам Трыбунала ВКЛ у 1762 і яго маршалкам, але раптоўна памёр.
Кавалер ордэна Белага Арла (1762).
Сям'я
[правіць | правіць зыходнік]Быў сынам вялікага літоўскага гетмана Міхала Юзафа Масальскага і Францішкі Агінскай, дачкі троцкага кашталяна Мікалая Францішка Агінскага.
Меў братоў Юзафа Адрыяна, Ігнацыя Якуба і Казіміра Адрыяна.
Не быў жанаты і не пакінуў нашчадкаў.
Зноскі
- ↑ Jan Mikołaj Massalski // NUKAT — 2002.
- ↑ а б https://www.ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/jan-mikolaj-massalski-h-wlasnego
- ↑ а б в г Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 246.
- ↑ а б Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 245–246.
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VI, Ziemia nowogródzka i województwo nowogródzkie XV–XVIII wiek / пад рэд. A. Rachuba — Warszawa: Instytut Historii Polskiej Akademii Nauk, 2024. — С. 404. — 524 с. — ISBN 978-83-66911-67-3
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VI, Ziemia nowogródzka i województwo nowogródzkie XV–XVIII wiek / пад рэд. A. Rachuba — Warszawa: Instytut Historii Polskiej Akademii Nauk, 2024. — С. 424. — 524 с. — ISBN 978-83-66911-67-3
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Масальскі Ян Мікалай // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — С. 342. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.
