Міхал Юзаф Масальскі
Міхал Юзаф Масальскі Michał Józef Massalski | |
![]() | |
Міхал Юзаф Масальскі. С. Чаховіч, каля 1765 | |
![]() Герб «Масальскі» | |
Дзейнасць: | дыпламат |
---|---|
Нараджэнне: | 1697 |
Смерць: | 26 студзеня 1768 |
Род: | Масальскія |
Бацька: | Ян Масальскі[d] |
Маці: | Ганна з Валовічаў |
Жонка: | Францішка Агінская[d] |
Дзеці: | Ігнацій Якуб Масальскі, Юзаф Адрыян Масальскі, Ян Мікалай Масальскі, Казімір Адрыян Масальскі[d] і Кацярына Масальская[d] |
Узнагароды: | |
Міхал Юзаф Масальскі (каля 1700 — 26 студзеня 1768) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Пісар вялікі літоўскі (з 1726), ваявода мсціслаўскі (з 1737), кашталян троцкі (з 1742) і віленскі (з 1744), гетман польны (1744—1762) і вялікі літоўскі (з 1762)[1].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
З княжацкага роду Масальскіх гербу ўласнага, сын Яна, старосты гарадзенскага, і Ганны з Валовічаў.
Навучаўся ў Віленскім універсітэце. Займаў некалькі дзяржаўных пасадаў, у тым ліку гарадзенскага судовага старосты (1726). З 1718 бесперапынна ўдзельнічаў у соймах. Выступаў як прыхільнік каралеўскага двара і прыдворнай партыі Чартарыйскіх.
У часы бескаралеўя па смерці Аўгуста Моцнага абіраўся маршалкам канвакацыйнага сойма (1733). Падтрымліваў абранне Станіслава Ляшчынскага, аднак у 1736 вызнаў каралём Аўгуста Саса.
У 1741 пры падтрымцы Сапегаў атрымаў урад маршалка Вярхоўнага Трыбунала, дзе бараніў іх правы ў спрэчках з Радзівіламі.
Як прыхільнік партыі Чартарыйскіх падтрымліваў іх праекты рэформ. У 1764 сфарміраваў у Вялікім Княстве Літоўскім генеральную канфедэрацыю, якая з дапамогай расійскіх войскаў абрала каралём Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
Прыняцце канвакацыйным соймам пастановы аб стварэнні Вайсковай камісіі Вялікага Княства Літоўскага, якая абмяжоўвала правы гетманаў, прычынілася да разрыву з Чартарыйскімі. У пазнейшы час дрэнна ставіўся да новага караля і вялікага князя, імкнуўся стварыць моцную групоўку Масальскіх, а таксама вярнуць ранейшыя правы гетманам[2].
Зноскі
- ↑ Мацук А. Масальскі Міхал Юзаф // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 274.
- ↑ Мацук А. Масальскі Міхал Юзаф // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 275.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
- Wielka encyklopedia PWN. Т. 17. ― Warszawa, 2001.
- Wielka ilustrowana encyklopedja powszechna. T. 10. — Krakόw, [1931].
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — 544 с.: іл. ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. ISBN 985-11-0141-9.
Папярэднік: Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька |
Вялікі гетман літоўскі 1762—1768 |
Пераемнік: Міхал Казімір Агінскі |
Папярэднік: Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька |
Польны гетман літоўскі 1744—1762 |
Пераемнік: Аляксандр Міхал Сапега |
|
- Нарадзіліся ў 1697 годзе
- Нарадзіліся ў Тракаі
- Памерлі 26 студзеня
- Памерлі ў 1768 годзе
- Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава (Польшча)
- Асобы
- Гетманы польныя літоўскія
- Род Масальскіх
- Сенатары Рэчы Паспалітай
- Гетманы вялікія літоўскія
- Пісары вялікія літоўскія
- Ваяводы мсціслаўскія
- Кашталяны віленскія
- Старосты бержніцкія
- Старосты гарадзенскія
- Старосты радашковіцкія
- Дзікаўскія канфедэраты